Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Не думаю, каб усе,— разуважыла зноў Юста.

Далей Сідор не казаў, бо ў сенцах бразнулі дзверы. Ен паспешна саскочыў з ложка і пачаў адзявацца. Хутка ў хату вайшоў Юрка.

— Адліга будзе на дварэ,— вымавіў ён, беручыся за цыгарку.— Ну, а як у цябе са снеданнем? — запытаў ён у жонкі.

—   Вось скора можна снедаць, няхай Сідор памыецца.

—   Ай, чаго там мыцца, можна і так,— пажартаваў Юрка. Сідор змаўчаў і палез у свой куфэрак за ўціральнікам, каб ісці

мыцца...

Па снеданні Сідор доўгі час аставаўся ў хаце. Сястра і швагер разышліся па справах, а ён адзін то тупаў, то прылягаў на ложак, то браўся за кніжку — творы Данілеўскага. Пачасту ён зазіраў у акно, праводзіў вачыма прахожых. Ісці нікуды не хацелася. Успамінаў аб іспалкоме — рабілася непрыемна, пераносіўся да Слояў — і туды лічыў няздатным ісці. Ды к таму чакаў сам Марылі. Выкрадалася жаданне, каб хто да яго прыйшоў пагуляць. 3 гэтых «хто» Сідор разумеў Паўлюка ці Мірона. Але час ішоў, а ніхто не наведваў, і каля другое гадзіны ўдзень е'н сам выйшаў йа вуліцу. Выйшаў, пастаяў з часіну каля двара, а пасля пайшоў на рынак. Падбліжаючыся к рынку, мо на паўгоні да яго, ён угледэеў выйшаўшага з-за вупіа Паўлюка, які таксама ішоў туды. Сідор яго аклікнуў. Той стаў і насустрач Сідору запытаў:

—   У іспалком?

—   Не, чаму?

—  А там сёння нейкая нарада наконт школ. Знарочыста выклікалі і мяне,— паведаў Паўлюк.— Зойдзем, цікава! Пачуеш, як Андрэй будзе бальшавіцтваваць.

Сідор падумаў.

—  Што ж, усё роўна няма куды ісці, давай пойдзем, паслухаем,— згадзіўся ён.

Яны павярнулі да іспалкома. Выйшаўшы на ўзгрудак, што пукаціў рынкавы пляц, яны здалёк убачылі, як туды ж, у іспалком, пайшла Слоева Марыля.

Цiкава,  што там будзе? Пэўна, інструктар які прыехаў,— дзівіўся неспакойна Паўлюк, калі яны падыходзілі да будынка іспалкома.

—   Не бойся,— суцяшаў Сідор.

—   Ды хто іх баяўся, толькі... прыстаюць...

У дзвярах яны змоўклі і ўвайшлі ў іспалком. Ці з-за адмечанай народы, ці праз іншыя прычыны — толысі ў іспалкоме на гэты раз сельскай публікі было шмат меней учарашняга. Затое ўсе іспалкомаўцы былі сабраны ў адной каморцы. седзячы чынна каля Андрэевага стала. У іх грамадцы стаяў гоман, сярод якога выдзяляліся і пагрозныя словы. Сідор з Паўлюком падышлі да грамадкі і ўгаедзелі ў ёй усё вікурскае настаўніцтва, некалькі пастаронніх настаўнікаў і за сталом перад імі прадсядацеля існалкома ды сакратара. Ніхто не звярнуў на іх увагі і не адказаў на выказанае Сідорам прывітанне. Было не да іх.

—  Так быць не павінна,— начальніцкім голасам казаў прадсядацель іспалкома, малады здаровы хлопец.— Паглядзеце,— ён тыркаў пальцам у газету,— трэці раз пішуць у газетах пра нашу вучылішчкую справу. Ці ж то добра? Вы са сваёю контррэвалюцыйнаю ўпартасцю не даяце мне вольна працаваць! Думаеце, што тэта жарты! Мінула тая пара, каб жартаваць. Велена так — так і мусіце рабіць! Мала што вам не падабаецца тое ці іншае! Можа, і сама рэвалюцыя многім з вас не падабаецца, дык будзеце ўпірацца супроць яе? Гэта апаслівая рэч, грамадзяне! Хто супроціў народу пойдзе, той гатоў голаў сабе зламаць...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26