Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Таварыш Сліва,— пераняў яго адзін з грамадкі,— што ж, сапраўды вы раўняеце адно з другім: ласне, да прыкладу скажам, якая-кольвечы там беларуская мова мае што агульнае з рэвалюцыяй? Навошта палку перагінаць у адзін бок?.".

—   Так, так,— адазваўся Макар,— па-вашаму, беларуская мова нічога не мае агульнага з рэвалюцыяй, затое, мабыць, родны з ею Закон Божы!.. Ведаем ужо вас... Hi працоўная школа не мае адносін да рэвалюцыі, ні беларуская мова, ні... нават сама рэвалюцыя...

—   Усё, што вам падносіць Савеикая ўлада,— то ёсць ад рэвалюцыі.— дадаў Андрэй,— і супроціў яго змагацца — то змагацца супроціў працоўнага народа. Іначай судзіць нельга... Ваш ухіл ад прыказаў Наркамасветы — гэта контррэвалюцыя... Памятайце... Гэта наша перадапошняе напамінанне тым, хто злосна стараецца ісці насупроціў...

Андрэй замоўк, не дасказаўшы, і, павярнуўшыся да прадсядацеля іспалкома, штосьці яму шапнуў. Той падаў згоду кіўком галавы, а сам вылез з-за стала і пайшоў у свой «кабінет».

—  Я толькі дзеля гэтага і выклікаў вас,— суха падаў Андрэй і таксама выйшаў з-за стала.

Грамадка, зацішаная і расстроеная, спакойліва распаўзлася па пакоі і пачала разыходэіцца. Сідор не адступаў ад Паўлюка і выйшаў разам з ім. Словы Андрэя, укладзеная ў іх рашучасць не давалі Сідору сумнявашіа, што Андрэй зусім парваў з мінулым, а разам з ім, Сідорам. 1 ўнутры Сідора ўзнялося з новаю сілаю варожае пачуццё да свайго быўшага таварыша. Абураны гэтым пачуццём, Сідор адначасна і злаваўся на Андрэя, і баяўся яго.

Выйшаўшы на вуліцу, Сідор заядла ўпікнуў сябе за тое, што ліха надало паслухаць Паўлюка і прыйсці ў іспалком пасведчыць Андрэева бальшавіцтва. Крывіўся сн за гэта і на Паўлюка, хоць і бачыў, што таму таксама мулка на сэрцы.

—   Бачыце, Сідор Гарасімыч, як тут робіцца,— азірнуўшыся назад і па баках, ці хто іх не слухае, паскардзіўся Паўлюк, калі яны адышліся ад іспалкома.— Гаворыць, як б'е, а думаеце, амаль не ўсе на яго баку, бо гэта ёсць хітрая выдумка: усе пагрозы накірованы толькі на некалькіх настаўнікаў, а ўсе названы на ўвагу... Бачыце — толькі адэін Язэп аказаўся. .

—   Я не думаў гэтага, не спадаяваўся, каб так глыбока ўелася гэта бальшавіцтва вакол і ўскшы,— адказаў С шор.— Пакуль не прыехаў у Вікуры — не верыў. А то та ж, як ні паглядзі — навакола, наваюла... Скажэце, Павел Сымонавіч, заутра прыйдэеце на канферэнцыю сялян? — мэрам бы чакаючы сабе ўцехі ў прадстаячай канферэнцыі сялян, з асобнай щкавасцю звярнуўся Сідор да Паўлюка.

Паўлюк зноў падазрона паглядзеў вакол і прыцішаным голасам адказаў:

—  I сялянства такое самае... Што б ні сказала Савецкая ўлада — тое і робіць... Усе павіннасці выпаўняе, усе прыказы слухае...— Ён яшчэ прышшыў голас.— Толькі вось летам крыху было раскапыхалася, ды то беспуцёва... А пасля — як пляйстрык да цела, ліпне да Саветаў. Спадабала, Сідор Гарасімыч, спадабала тэты лад... Чаму? Што? — толку не дабраць...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26