Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Сідору цяжка было далей што-кольвечы казаць. Яму не хацелася верыць той з'яве, якая яго аколіла і канчаткова труціла ўсе яго надзеі на скоры канец нялюбай яму ўлады. Месца службы, дзе ўдавалася яму прысябравацца да ўмоў, выцягаць мажлівасці да самавітага жыцця і поруч псаваиь машыну працы ці, па-ягонаму, «ужываць змаганне з нялюбым ладам», тое месца паказалася яму страшыдлам з вушамі і вачамі, з языком, які, чаго добрага, толькі ен, Сідор, прыедзе, усе выкажа, усё выявіць. «Ці варта варочацца назад, ці мае мэту зрабіць гзта? Для чаго і нашто? Якая карысць?.. Але не вярнуцца туды — то дзе ж дзецца?.. Не астацца ж тут вось, у Вікурах, дзе нядаўнія таварышы сталі бальшавікамі, не хочуць з ім лічыцца, а з часам гатовы... ой... Трэ будзе ехаць, хоць...»

—   Сідор Гарасімыч! — перабіў Сідоравы думкі Паўлюк, калі яны падышлі да вуліцы, на якой стаяла хата Сідоравай сястры.— Што ж, можа, вечарам прыйдзеце да Марылі?

—   Не ведаю...

—   Прыходзьце сёння, «тыя» не ирыйдуць. Мы аДны збяромся і пагуляем.

—   Не ведаю...

—   Ці ж цэлую ноч сядзець дома?

—   Можа, і прыйду.

—   Прыходзьце,

На гэтым яны разышліся. Сідор паспешна, не кідаючы думак, пайшоў праміком да сябе на кватэру і ўжо да заўтрага нікуды не выходзіў.

Назаўтра а першай гадзіне, толькі Сідор паспеў паабедаць, да яго прыйшла настаўніца Марыля Слой.

—   Ну, пойдзем на канферэнцыю, Сідор Гарасімыч,— яна пазвала яго.

—   Мо ж яшчэ рана? — запытаўся Юрка, Сідораў швагер.

—   Не! Як ішла да вас, то бачыла — мужчыны ўжо ішлі.

—   А! Трэба ісці і мне,— сказаў Юрка.

—   I табе?! — здзівіўся Сідор.— 3 якое ж ласкі табе? — запытаў ён швагра.

—   Як — з якое ласкі? Наш Лагчынны раён выбраў мяне ўпаўнамочным. Быў надоечы сход і выбраў мяне ды яшчэ двух суседзяў.

—   Ого! Каб яшчэ ды ён дзе прапусціў! Гэта ж. на яго ліха, так ударыўся ў бальшавіцтва, што няма рады... Бяду нацягае на дом. Вось прыйдуць палякі ці хто іншы, дык ліхаведама, што рабіцьме. А думает, ён шманае аб чым? Каб ён так жыў... I колькі ўжо ўшчуваю яго, і колькі сваруся на яго — хоць бы што! — размахваючы рукамі і прытопваючы нагамі, ушчувала Юрку жонка.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26