Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

"Скажыпе, дзе тут займаецца Андрэй Камель?

—  А? Гэта загадчык асветы? Вунь у тым куце. Прайдзіце. Каля
ягс^здаелиа, менш усяго людзей, ён вас выслухае.                        

Сідор Браварка павёў носам у дьімным'згушчанымГі злёлісу смуродным паветры, кіўнуў нездаволена галавою і павярнуў к паказанаму кутку. Гурток сялян, што перагароджваў дарогу, расступіўся, і ён вольна падышоў да стала, за якім сядзеў загадчык асветы Андрэй Камель.

—  Здароў, калега! — прывітаў Сідор Браварка знянацку. Андрэй Камель хутка адняў вочы ад папераў, здзіўлена паглядэеў у твар Браваркі і адказаў:

—   Якім гэта чынам? Вось дык не чакаў, брат! Калі прыехаў? Як надоўга? Што ў цябе новага чуваць? Як здароў? — засьшаў Камель прыяцеля шэрагам запытанняў. I, не чакаючы, пакуль той пачне адказваць, абгледзеў навакол стала, мэрам бы чаго шукаючы. Пасля, спыніўшыся вачмі на паламаным зэдліку, ітраказаў да Сідора:

—   Сядай і расказвай.

—   Што, брат, расказваць! Ці варта наогул гаварыць?

—   Чаму?

—   Ды таму! Аб чым цяпер будзеш гаварыць? Ласне можна найсці што-кольвечы цікавае...— Сідор матнуў недаверна рукою і яхідным позіркам абвёу канцылярыю іспалкома.— Вось так, як гэта,— усюды. Што ты будзеш казаць... Гніль, смурод, чад... Эх, не тое, брат, аб чым мы калісьці марылі! Помніце, калега?

Сідор дастаў з кішэні сярэбраны партабак, спрытным замахам пальцаў адчыніў яго і працягнуў да Андрэя. Гэты міжвольна падаўся да партабака ўсім целам і нясмела двума пальцамі выняў пахучую надушаную папяросу.

—   Бач, яшчэ маеш... Не тое, як мы тут... Самасейку глумім.

—   Да гэтага пакуль яшчэ не дайшло. 1, думаю, не дойдзе. Трэба меркаваць, дарагі, каб не апынуцца пад абцасам гэтага тыну... Вось трымаюся сяк-так. I не скажу, каб давялося цярпець, як другім...

—   А цікава, бок, ты дзе цчнерака ўстрэмлен? — пацікавіўся Андрэй.

—   У прадкомс ў Проўску.

—   Даўно ўжо?

—   Ды вось амаль не паўтара года... Ці ж ты не атрымаў майго ліста? Я ж паведамляў цябе аб гэтым... Як выйшаў з асветы, дык зразу і паступіў у прадком... I, знаеш, павязло: устроіўся добра. Ну, а ты тут?

—   Як бачыш, усё тут. Важдаюся, брат, са шкрабамі ды з мяшчанамі. Па вушы працы. I, прызнацца, цікавай працы.

—   Ай, кінь ужо ты з яе ш'кавасцю: я ведаю яе! Перанёс на сабе 1 трудавыя школы, і двухступянёўку, і... беларусізацыю... Пачуў увесь смак...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26