Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

А Юрка, не шманаючы на жончыну гняўлівасць, здаволена пасмейваўся. Калі ж тая скончыла яго спавядаць, ён пакруціў галавою, зацягнуўся папяросаю і сказаў:

—  Цудная ты, зусім цудная! Гаворыш — сама не ведаеш што. Няўжо табе галава баліць аб тым, што я раблю? Або чым табе пашкодзіла Савецкая ўлада, што ты на яе гаўкасш заўсёды? Палякаў шкадуеш? Забралі свінню, дык хацела б, каб і карову ім убавіць!.. Эх, баб'ё, баб'ё! Многа яшчэ вас трэба вучыць...

Выказаўшы гэта, Юрка надзеў кажух і выйшаў з хаты. Юста вожыкам паглядзела ўслед мужу і яшчэ не дала яму выйсці з сянец, як пачала зноў спавядаць яго за бальшавіцтва.

Марыля, якая маўчала пры Юрку, цяпер здаволена ўхмылялася, цешачыся гаворкаю Юсты. Хвіліна ад хвіліны яна пазірала і на Сідора, які, зрабіўшы злосную міну, паглядаў у акно ўслед за шваграм.

—  Сапраўды, цётка,— не сцяриела Марыля,— ваш дзядзька мудрэй за другіх уцягнуўся ў бальшавіцтва. Нідзе нічога іхняга не прапусціць.

—  Няхай на яго прогліца, няхай...

—  Прогліца-а! — скрозь зубы вымавіў, адвярнуўшыся з акна, Сідор.— Гэта ўжо праклёнам нічога не пасобіш, галубка. Звіхнуўся чалавек — і толькі!.. Звіхнуўся — і, ведаеш, Юста. Лічу, што ты няшчаснаю стала, сястра...

Сідор выказаў гэта з цвёрдасцю і са шчырасцю. Тут ужо нельга было яму плрэчыць, каб хто і хацеў. Hi Марыля, ні Юста не дум ал і гэта рабіць: яны маўчалі. Нічога не хацсў больш казаць і Сідор. Ён моўчкі адзеўся, закурыў папяроску і звярнуўся да Марылі:

—  Ну, пойдзем паслухаем, што сяляне казацьмуць на нарадзе. Як абмывацьмуць гэты...

—   Вы таксама ў іспалком? — запытала іх Юста.

—   Так! Пойдзем паслухаем.

Юста нічога не сказала і гасцікна прайшла за імі да вуліцы.

Сідор з Марыляю ціхім крокам направіліся проста ў іспалком.

ідучы, яны вялі гутарку на балючую для Сідора тэму — аб размаху ўплыву камуністаў на сялянства. Марыля мала што ведала аб гэтым і не магла нічога пэўнага паведаміць Сідору. Яна ў гэтым пытанні не разбіралася, а заўсёды адказвала на яго чужымі словамі брахні ды знявагі.

Гутарачы так, яны падышлі да іспалкома. Каля будынка і ў двары стаяла шмат падводаў. У іспалкоме чуўся гоман, па якому можна было судзіць, што там сабралася многа дэлегатаў. Тым часам з усіх канцоў мястэчка яны яшчэ падыходзілі і пад'язджалі.

Сідор з Марыляю спыніліся каля двара; Сідору хацелася паслухаць, што гутараць прыезджыя і які іх настрой. Вось кожнага дэлегата ён абводзіў вачыма з ног да галавы, зазіраў яму ў твар.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26