Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Сачыў і бачыў: усе яны, больш пажылыя мужчыны, выглядалі весела настроенымі і ў гутарках выказвалі зацікаўленасць нарадаю. Адзін другому расказвалі, хто што мае казаць, як і што ідзе ў іх вёсках будаўніцтва савецкага ладу, збор падаткаў, размеркаванке зямлі. Ніводнае скаргі на сваё становішча Сідор не пачуў.

—  Ну, пойдзем усярадзіну,— сказаў ён да Марылі.

Яны праз некалькі часу ўвайшлі ў іспалком. Невялікае памяшканне было бітмом набіта людзьмі. Яны займалі ўсю канцылярыю і язве бакавыя каморкі, высвабаджаныя ад сталоў і застаўленыя лаўкамі. У «кабінеце» прадсядацеля іспалкома, таксама адчыненым насцеж, стаяў стол, прыгатаваны для прэзідыума. Вакол стала грудзілася з дзесятак чалавек, якія запісвалі свае мандаты. Было душна, і пахла вёскаю, сукном і чорным хлебам. Сідор з Марыляю на момант спыніліся пры дзвярах і абгледзелі вакол памяшканне: нідзе не відаць было вольнага месца. Сяк-так яны праціснуліся да задняй сцяны і прытуліліся да акна. Праз некалькі хвілін пачуўся званок і гоман змоўк. У іспалюме стала ціха, ціха. Усе настаражыліся і як адзін узорыліся ў «кабінет» прадсядацеля. У «кабінеце» за сталом сядзелі два чалавекі — прадсядацель іспалкома і пісар. Якы штосьці між сабою перашэптваліся, азіраючыся на «залу». Пасля прадсядацель устаў і выказаў да дзлегатаў:

—  Непартыйную сялянскую канферэнцыю я лічу адчыненай. Прапаную выбраць прэзідыум.

На яго прапазіцыю выйшаў адзін з ліку дэлегатаў і прачытаў спіс прэзідыума, які прапанавала камуністычная фракцыя. У ліку другіх у спісу было прозвішча Андрэя, якога мецілі ў таварышы прадсядацеля нарады. Прадсядацель іспалкома прагаласаваў спісак. Цэлы лес рук амаль не ўсіх дэлегатаў падняўся ўгору.

—  Аднагалосна,— паведаміў прадсядацель іспалкома, і тут жа яго словы заглушылі моцныя воплескі.

За выбарамі тут жа пайшлі даклады. Першы рабіў даклад прадсядацель іспалкома аб сучасным становішчы Савецкае ўлады. Сідор пераменна сачыў вачмі то за прамоўцам, то за сялянамі, якія ціхутка, з увагаю яго слухалі. Ніхто з іх не варушыўся, ніхто не кашляў, а ўсе як адзін пільна сачылі вачмі ў «кабінет», дзе сядзеў прэзідыум. У словах дакладчыка часта зычэлі гострыя лаянкі на кулакоў, пагрозы за іх шкодную працу. Дакладчык таксама адмячаў клопаты Савецкай улады аб сялянстве і заклікаў яго несціханна працаваць па адбудаванню краю.

Сідор на гэтых мясцшах даклада яшчэ ўважней настарожваўся і несупынна абводзіў усіх прысутных. Яму не верылася, каб ніхто з дэлегатаў не выгукнуў якое-кольвечы лаянкі на Савецкую ўладу ці не падаў спрэчкі прамоўцу. Хвіліна ад хвіліны да яго падыходзіла нейкая ні то радасць, ні то самаўцеха, што вось-вось паднімецца пратзст мужыкоў і ўся нарада пойдзе ўверх дном.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26