Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Але дакладчык пераказваў у сю прамову, і ніхто не прараніў і слова. Калі ж скончыў, то зычны гул воплескаў быў пасланы ў аддзяку за даклад. Пасля дэлегаты, як пчолы, рэзва загаманілі паміж сабою, весела настроіліся і адзін за адным уголас падавалі выказы: «О, і маладзец наш Сліва!» — «Вось праўду сказаў!» — «Ёсць чаго паслухаць!» Каля дваццаці чалавек сарваліся з месцаў і панесліся да стала, каб узяць слова ў спрэчках.

А калі спрэчкі пачаліся, дык толькі і чуўся з вуснаў кожнага прамоўцы жывы, гарачы водгук на вокліх дакладчыка. У каротюх, няскладных прамовах цэлы шэраг сівых барадатых сялян засведчылі сваю ўвагу, сваю спагаду да савецкага ладу ды яго парадкаў. Атрымоўвалася ўражанне, мэрам бы ўся нарада сабралася ў іспалком, каб урачыста прывітаць тую гадзшу, якая прынесла ім жаданую волю.

Гэты настрой кідаў Сідора то ў жар, то ў холад. Штосьці цягнула яго хутчэй уцякаць, а разам другая сіла прыкоўвала яго к месцу. Марыля некалькі разоў звала яго выйспі, але ён аднекваўся і не пускаў.

—   Вось хай скончаць гэга пытанне — няпраўда, прарвецца! Вось мо хоць адзін прамоўца знойдэецца,— папрасіў Сідор Марылю, калі яна пагрозілася пайсці адной.

—   Ну, добра! Толькі адзін,— згадзілася яна,— усё роўна нічога новага не скажа.

Якраз гэтым адным папаў Юрка. Сідор не прымеціў, як той апынууся ля стала, але толькі прымеціў швагра, як моцна скалануўся ад гневу і азірнуўся на Марылю:

—   Бачылі гэта?

—   Юрка! — прашаптала тая. — Пачуем, што скажа!

—  Не, годзе! Ідзём! — папрасіў Сідор Марылю. Таўхаючыся між людзей, яны пайшлі да дзвярэй, а ўслед ім

несліся гучныя словы Юркі:

—  Мы павінны помніць адно: што нам далі польскія паны і што зрабілі нам бальшавікі. А памятаць паноў кожны мае за вошта — з іх імем звязана наша няволя, звязаны разбурэнне краю, гвалты, пажары. Толькі бальшавікі нам далі волю, толькі ад Саветаў — наша свабода і светлая будучыня.

На канферэнцыі ў іспалкоме былі таксама Паўлюк, Мірон ды Варвара. Яны прыйшлі шмат раней Сідора з Марыляю і занялі месца ў бакавым пакоі за сценкаю, так што іх не было відно з канцылярыі. Стоячы там, яны не маі7іі сачыць за ўсімі, хто заходзіў у іспалком і хто з яго выходзіў. Праўда, Сідора з Марыляю яны чакалі з часу на час, пазіралі ў акно, думаючы ўгледзець ідучымі, але прапусцілі і не прымецілі, калі Сідор з Марыляю зайшлі ў іспалком. Вось усе ўтраіх так і пастанавілі, калі распачалася канферэнцыя, што Сідор, мабыць, матнуў на яе рукою і не прыйдзе паслухаць. На гэтым і спыніліся б, каб выпадкова Паўлюк не азірнуўся ў акно якраз у той момант, калі Сідор з Марыляю выйшлі з двара іспалкома.

—   А во, бачыце! Сідор з Марыляю пайшлі! Усё ж былі тут,— ціха падаў Мірону і суседзям Паўлюк.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26