Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Тыя паглядзелі ў акно.

—   Так, так! Пэўна, што тут быў. Давайце дагонім,— запрапанавала Варвара.

—   Давайце, чаго далей слухаць! — згадзіўся Паўлюк. Пяцёра іх — Паўлюк, Мірон, Варвара і двое з дэлегатаў —

настаўнік з вёскі Шула і ляснічы з Шулаўскага лясніцтва — таўхаючыся, праціснуліся да дзвярэй і выйшлі з іспалкома. Сідор з Марыляю ўжо падыходзілі да ўзгорка на рынку.

—    Гукні! — падаў Мірон Паўлюку. Той стуліў пры губах рукі і гукнуў:

—    Сі-ы-до-ор-р!!

Сідор з Марыляю абярнуліся і пасталі. Праз пяць ці шэсць хвілін да іх падышлі Паўлюк з кампаніяй.

—   Ну, дзе ж былі, Сідор Гарасімыч? — запытаў Паўлюк Сідора, вітаючыся з ім і знаёмячы яго з шулаўцамі.

—    Дзе быў? Пэўна, там, дзе і вы...

—    А вы ў іспалкоме былі? — перабіла Марыля.

—   Вядома што! Вось угледзелі вас праз акно і выйшлі... Чакалі-чакалі і думалі, што вас там не будзе,— рэзва адмовіла Варвара.

Гаворачы, яны ўсе разам кранулі ісці.

—   Куды ж цяпер, Сідор Гарасімыч? — крыху прайшоўшы, запытаў Паўлюк.

—    Трэба на кватэру,— адказаў Сідор.

—    А вечарам не думаеце нікуды?

—    Не ведаю...

Прайшоўшы яшчэ 3 гоні ўсе разам, далей яны разбіліся на двое і пайшлі паасобку ў розныя бакі: Мірон з дзяўчатамі, а Сідор з Паўлюком і шулаўцамі.

—    Ну, як вам? Бачыце, вось якія мужыкі! Як адзін у далоні б'юць: хваляць парадкі... Во, нават Юрка... Не казаў я? — выказаў Паўлюк.

—    Так! Дзівіць мяне... Я ніколі не думаў, што яно так, што так глыбока ўелася бальшавіцтва... Не думаў... А то-та ж...— Сідор нездаволена пакруціў галавою і не мог даказаць.

—    Сідор Гарасімыч! а ўсё ж яно не якраз так, як мы бачылі. Ёсць шмат I праціўнікаў бальшавікоў. Вось калм нас стаяла з дзесятак мяшчан — дык смяяліся з усяе цырымоніі, толькі ім нельга выказвацца...

—   Так, нельга выказвацца...— шэптам падмацавалі шулаўцы.

—   Гэ! Што дзесяць, калі сотні пляскаюць у далоні, сотні... Што дзесяиь! Каб наадварот...— матнуў рукою Сідор.

Яны прайшлі рынак і спыніліся пры выхадзе ў вуліцу.

—   Можа, вечарам яшчэ наведаем у іспалком? Яшчэ шмат пытанняў абгаварвацьмуць... Цікава пачуць, як будзе абгаварвацца школьная справа! — выказаў Паўлюк да Сідора.

— Не, не пайду! — суха адказаў Сідор.

—   Чаму? Мы зойдзем...

—   Нічога не паможам! Сапраўднае гняздо бальшавікоў... Усе, усе атручаны ім...

Забыўшыся развітацца, Сідор пайшоў на кватэру. Паўлюк з другімі вярнуліся назад.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26