Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Увайшоўшы ў хату, Сідор застаў дома сястру. Яна мяшала гавядам цабры і, калі Сідор прычыніў дзверы, кінула работу і звярнулася да брата з пытаннем:

—     3 іспалкома прыйшоў, Сідорка?

—     3 іспалкома.

—     Што ж там чулі добрага?..

Сідор нейкі час памаўчаў, пасля сур'ёзна з прыціскам адказаў:

—   Пачуеш?! Ведама ўжо, што ў іспалкомах пачуеш!.. Твайго Юрку чуў... Дастала цацку...

—   Чаму? — здзіўлена эапытала Юста.

—   Чаму?.. Вунь распінаецца на ўвесь іспалком. Такі аратар, што хоць ты...

—     За бальшавікоў ці супроць?

—     Супроць! Навучыла ж ты яго супроць!

—   Ай, ай! I чаго яму трэба лезці... Божа мой!.. На яго хвароба, на яго! — завяла Юста.— Дык ты ж паверыш, Сідорка, я і сама не ведаю, што з ім рабіць... Вось да таго ўкляпаўся ў бальшавіцтва, што жыцця няма... Стары чалавек...

—   Табе кінуць трэба яго! — адсек Сідор.

Гэга прапазіцыя азадачыла Юсту. «Кінуць!» — то ўжо пераходзіла ўсю яе злосць на мужа і глядзела ёй у вочы чымся нез'яснёна страшным. Яна разумела па-свойму шкадлівасць таго, што Юрка ўмешваецца ў бальшавіцкія справы, але гэта шкадлівасць не надаўміла ёй ні разу паставіць сабе рубам пытанне аб адносінах з мужам. А тут рангам чуе гэткую раду ад брата. То, пэўна, нешта нейкае ужо сталася з Юркам. Сідор жа не павінен жыў-здароў яе палохаць.

-Сідорка, чаму ты так кажаш? — баязліва запытала Юста. I — Таму, што бальшавікі — гэта разбойнікі і згубіцелі. I твой Юрка — таксама... Ён бальшавік — і ты не павінна, жывучы з ім, ганьбіць-наша котлішча...     

Сідор, выказаўшы гэта, прыстукнуў нагою, нібы павеляваючы сястры выпаўніць яго раду. Юста не ведала, што адказваць, і моўчкі пытальным поглядам сачыла на сур'ёзна выглядаўшага брата. 3 яе рук выпала мешалка, стукнуўшыся аб цэбар, але Юста не заўважы-ла гэтага. Таксама не заўважыла яна і таго, што на дварэ цямнела і ў хаце па кутках пачаў туліцца змрок. Наогул, Юста была ашаломлена братавымі словамі і не ведала, чым на іх адказваць...

Ёй памог выйсці з гэтага становішча Юрка, які з прычыны перарыву нарады наведаў хату. Непрыметна для яе і Сідора ён прайшоў у двор і, апынуўшыся на парозе, стукнуў сенешнімі дзвярамі. Сідор хутка перамяніў устой, а Юста, нібы ачнулася, хапілася за мешалку і начала мяшаць цабры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26