Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

—   Ты яшчэ не падала паранкі? — запытаў Юрка, увайшоўшы ў хату.

—   Не падала, не пада-ала! Муштраваць толькі любіш, а сам, як той валацуга, цалюткі дзень бадзяецца без нічога... Да сэрца вельмі даліся табе гэтыя бальшавікі! Не вылазіць з іспалкома. Ці ж то ёсць лад'.' — скарамоўна, грымаючы мешалку ў руках, залспятала Юста.— Пакіне ўсё ў хаце, хоць захлыніся адна, а сам у аратары ходзіць... Трэба вельмі табе людзей пасмяшаць?! I так з-за цябс жанкі вочы дзяруць... Хапіла б і без цябе бальшавікоў... Чаго табе леэці?

Юрка, зрабіўшы сур'ёзную міну на твары, даў выгаварыцца жонцы, а пасля спакойна, але цвёрдым голасам адказаў:

—  А цябе мо гэтыя жанкі і вучаць брахаць вось так? Ведаю я, хто гэтыя твае жанкі! Мікуліха да Дэежыха якая. Не падабаецца ім савецкі лад — вядома. I гонар апаў, і павага мінулася. Сыны паўцякалі ў Польшчу, дык думалі, прасіцьмуць іх звярнуцца, а тут яшчэ забаранілі... Не глядзі на іх — свой розум мей!

Юста не ўнімалася:

—   Не трэба мне больш таго, што я маю... Хай ужо ў цябе занадты розум, каб ён табе высах! Аж брыдка робіцца... Вось праўду кажа Сідор, што ты род наш ганьбуеш сваім бальшавіцтвам. Навошта яно табе?..

—   Сідор кажа-а? — раззлавана выгукнуў Юрка.— Ссі-ы-дор?! Я ведаю, што Сідор... Чуў ужо я пра твайго Сідора! Ходзяць ужо ўсякія чуткі па мястэчку і за мястэчкам... Прыехаў сюды настаўніцтва бунтаваць... Вось ужо даведаліся аб ім! Толькі мне ўвага... Сідо-ор ей кажа!

Сідор як стаяў моўчкі, так раптам заварушыўся на месцы і ад злосці закрычаў:

—  Пляваць я хачу на ўсіх і разам н-на... Не пераарыштоўваеце ўсіх — нарвяцеся зараз... «Усе ведаюць»! Хай ведаюць! Я сам не таюся, што я кроўны вораг бальшавікоў... Ненавіджу іх, як... Гэга — барбары! Яны зглумілі ўсё багацце краю, разбілі душу свядомаму чалавеку! Яны...— Ён запнуўся і зрабіў колькі крокаў па хаце.— Я лічу абразаю, што мая сястра мае мужам бальшавіка... Так! I я кажу ей: кінь, каб не паскудзіць нашага роду...

—  Так? — Юрка разняў рукі і наскокам падбег да Сідора.— Вон! Вон, панскі агент! Ты што гэта? Прыехаў бясчэсціць маю хату і мае імя? Вон! Ягомасць тут знайшоўся! Душу яго разбілі... Голаў ^азбітгйЯЗіа... Вон, каб і нага твая не была тут!

Бачачы мужа ў гэткім гнеўным настроі, Юста не брала сабе ўглузд, што тут чаўпецца, і перш, вытарашчыўшы вочы, глядзела на абодвух, а пасля кінулася ўцішаць Юрку, крычучы:

—  Што ты робіш, вар'ят? Што ты робіш? Не сарамаці людзей! Завошта-а ты наваліўся на яго?.. ЦІ ты маеш розум?

А Юрка крычаў:

—  Вон! Абаіх вас паганю! Мне не патрзбна вашага шляхецтва... Калом яно мне вылезла за сорак гадоў. Годзе!.. Прэч з дарогі! Я — бальшавік і не выношу жаднага панства. Вон, вон! Не выйду з хаты, пакуль тэты ягомасць не выправадзіцца..


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26