Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Прахожыя вуліцаю застанаўліваліся перад хатаю... Крык і лямант цягнуўся з гадзіну. Юрка не здаваўся і гнаў Сідора з хаты. Юста абараняла брата, то ўпрашвала яго выйсці на час да знаёмых. Сідор жа «прынцыпова» лаяў бальшавікоў і швагра. Але, лаючы Юрку, ён ужо не думаў ні аб чым добрым. Гэтыя тры дні, якія ён паспеў пражыць у мястэчку, зрабіліся яму годам — ды годам не простата жыцця, а балючых мукаў разувер'я, ашаломленасці зменамі таварышаў і страхам перад пагалоўным захопам жыхарства ненавісным яму бальшавіцтвам. Усё гэта так яго знервавала, так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна ў вікураўскіх абставінах. Звакол і з усюды глядзелі на яго тысячы вачэй атручваючага страху, тысячам) галасоў звінелі ў яго вушшу. Перад ім стаяў Юрка, а Сідору здавалася, што гэта — ажыўленае бальшавіцтва, якое вось-вось сцісне яго сваімі рукамі і задавіць. I калі ён спрачаўся і лаяўся з Юркам — то гэта толькі каб не маўчаць. Каб не маўчаць, бо гэтаму супярэчыла ўся яго істота. Трэба было шмат здарэнняў, многа самааховы ды разам каменнай цярплівасці, каб знізіцца да таго, што ён бачыў і чуў. Але пракідкі і дасціпны Сідор адчуваў сябе воўкам у засадзе, якому ўсё ж трэ было зламаць смеласць і пакінуць гордасць.

— Шш-а, шш-а! — пакорліва суцешыў Сідор швагра, калі той не ўступаў, а ўпарта гнаў яго вон,— я пайду! я пайду... Я пайду, каб не прыходзіць ужо сюды. Годзе!.. Няхай заклятай будзе тая часіна, калі я пераступіў гэты парог...

Сідор паспешна пачаў адзявацца. Адзеючыся, ён раз-поразу пазіраў у акно. Ад таго, што яму кідалася ў вочы ў згушчаным змроку акна, Сідор то ўзвышваў, то паніжваў сваю несціханую лаянку на тую, якая «элучыла іх род з родам Юркі», і тае часіны.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26