Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

—   Таварыш Камель,— перабіў Браварку якісь мешчанік, не падыходзячы блізка да стала.

—   А што, дзядзька?

—   Вы там, таварыш, наказвалі, каб я зайшоў да вас наконт майго хлопца. Вось я і прыйшоў. Вы, калі ласка, дазвольце вам усё раз'ясніць...

—   НІчога, дзядзька... Я ўжо ўсё ўладзІў: я зазываў да сябе настаўніка і наказаў яму, каб другі раз ён без саюзу так не рабіў. Нічога, будзьце супакойны — справа залатвена.

—   Дзякую, таварыш. Вельмі дзякую, а то мне столькі клопату паддаў ён, што...

Андрэй матнуў рукою, і селянін замоўк, схінуўся перад ім і завярнуўся ад стала.

—   Вось гэта табе цікава? — пасмяяўся Сідор.— Не ведаю, хіба ты змяніўся, а як судзіць па-ранейшаму — то наўрад ці могуць цябе зацікавіць гэткія сиравы... Трэба наогул напалову адрачыся ад самога, каб з цікавасцю аддацца гэткім справам... Я не ведаю, як ты, ну а я ўсё яшчэ не магу згадзіцца з усІм гэтым.

—   Што ты, Сідор, узапраўды? Здаецца ж, ты не горай мяне жывеш, а...— вымавіў Андрэй і супыніўся, угледзеўшы, што ў канцылярыю ўвайшлі настаўнік і настаўніца вікурскае школы.

—   Я табе скажу: гэта не тое, каб даводзілася дрэнна з матэрыяльнага боку. Не! Галоўнае...

НастаўнІк з настаўніцаю, пасмейваючыся над чымсьці, падышл! да стала і запанібрацкі павіталіся з Андрэем. Настаўнік абгледзеў навокал стала, каб кайсці на чым-колечы прысесці, і, не ўгледзеўшы нІчога, пасмяяўся:

— Хоць на падлозе... Па-турэцкаму...

Сідор пахіліўся да настаўніка і, пазнаўшы ў ім знаёмага — нават калісьці таварыша, уставіў ад сябе:

—  Цяпер не навіка: альбо пад сталом, або на стале. Настаўнік, пакуль не зважаўшы Сідора, цяпер глянуў яму ў

твар і весела-здзіўлена завёў:

— Га-а! А вы ж, Сідор Гарасімыч, якім чынам да нас? — і працягнуў яму руку

Сідор патрымаў працягнутую яму руку і адказаў:

—  А вось у госці заехаў. Няма бацькоў — пачастуюся ў сястры. Захацелася наведаць родны кут.

—  Пазнайцеся: Марыля Слой, настаўніца вікураўскага вучылішча,— паказеаючы рукою на настаўніцу, запрапанаваў Сідору настаўнік.

Сідор далікатна прыўстаў з зэдля, схінуўся крыху і паціснуў ужо працягнутую яму руку настаўніцы.

— Паўлюк, а ці ж Марылі таварыш Сідор не ведае, што ты іх знаёміш? — здзіўлена задытаў Андрэй, паглядаючы пазменна на кожнага з іх.

—  Штосьці я не помню,— адказаў Сідор.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26