Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Настаўніца ні то ганорна, ні то сарамяжна прапусціла тварам лёгкую ўхмылку.

—     Дзе там іх прыпомніш! — уставіў Паўлюк.— Іх тут за час адсутнасці Сідора Гарасімыча з Вікур нарасло як грыбоў. Дзявочае семя ўрадлівае.

—Ах, каб цябе, каб цябе...— Настаўніца замахнулася на настаўніка рукою, але той спрытна ўхіліўся і ўголас зарагатаў.

Яго рогат звярнуў на сябе ўвагу мнопх прысутных у іспалкоме, якія павяркулі галовы ў іх бок. Андрэй з прычыны гэтага нездаволена кіўнуў галавою і хутка азірнуўся ў бок «кабінета» прадсядацеля. Сідор падмеціў асцярожлівасць таварыша і прамовіў:

—   Чаго азіраешся?

—     Нічога... Так сабе...— уверыў Андрэй і тут жа пачаў збіраць свае паперы.— Трэба збірацца дахаты. Заутра будзе дзень. Усё роўна сёння ўжо не будзе работы.

—   А начальства не баішся? — пажартаваў Паўлюк.

—   Трэба на тэты раз адважыцца.

—   На гэты раз можа ўважыць. Не так многа часу засталося да канца,— д ад ала Марыля.

—   Ах, менш бы яго яшчэ засталося,— яхідна праказаў Сідор і пагяядзеў на загарак.

—   Ну пойдзем, калегі,— пазваў Андрэй.

—   А куды? — запытаў Паўлюк.

—   Надумаем...

Яны выйшлі з іспалкома на двор і пайшлі праз пляц напрамкам да вуліцы.

—   Што ж, Андрэй, трэба будзе адмеціць прыезд Сідора Гарасімыча,— запрапанаваў Паўлюк.

—   Так, добра б было... Але дзе і як?

—   Калі ласка, да нас заходзьце,— пазвала настаўніца.

—   Вось добра,— сказаў Паўлюк,— згодны, Сідор Гарасімыч? У Марылі Палікараўны зацішна і добра. Мы там эаўсёды збіраемся. Можна і пагаварыць аб усім...

—   Давайце, мне цікава разведаць, як у вас тут жывецца, што чутно, які ваш настрой,— адказаў Сідор.

Як толькі яны выйшлі на вуліцу, іх нагнаў настаўнік Плаха.

—   А-а! Я дык ледзьве вас знайшоў,— выгукнуў ён, забягаючы ўсім наперад і па чарзе вітаючыся.— Мне цікава пабачыць Сідора... Здароў, брат! Як і што ў цябе? Ці надоўга да нас?

—   А вось пагляджу, як спадабаецца... Спадабаецца больш — прабуду даўжэй, а не спадабаецца — хутка ўцяку,— адказаў Сідор.

—   Гэ-э! У нас не горай, як усюды,— падаў Плаха.

—   Да горай ужо нідзе не бывае. Усюды роўна — усюды горай! Адны парадкі — адны законы... Чаго тут лепшага шукаць.

—   Пэўна! Праўду кажаш, браток,— згадзіўся Плаха, не думаючы, да чаго кажа.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26