Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

У гутарцы прыняла ўдзел уся кампанія.Але меней усіх выказваўся Андрэй. Таксама рэлка закідала ело вы і Мары ля, якая больш слухала Сідора. Апошні, скора яна яго ўгледзела, паказаўся ёй дужа приемным і прыгожым, і яіх> словы здаваліся ёй ад пачатку да канца праўдзівымі. Калючкі і ўпінкі ў Сідоравай гутарцы, накіраваныя на савецкі лад і яго парадкі, падабаліся Марылі яшчэ і таму, што яна таксама не спагадала бальшавікам... На кожны выказ Сідора Марыля адказвала ўхмьшкаю і ліслівым зазіраннем яму ў твар. Гэта, з свайго боку, заахвочвала Сідора на большую адкрытасць у сваёй гутарцы.

Гэтак гутарачы, яны прайшлі ў канец усю вуліцу і павярнулі назад.

— Ну, хіба цяпер разыдземся, а пасля сыдземся зноў... калі не прагоняць, то ў Марылі Палікараўны,— парадзіў Сідор.

— Што вы, аброць вам на язык,— перапыніла Марыля.

— Добра, добра,— згадзіўся Паўлюк. Параўняўшыся з перавулкам, яны разышліся хто куды.

Сідор Браварка прыйшоў да сястры на кватэру і, не застаўшы нікога ў хаце, прысеў каля стала і пачаў выяўляць і пераверваць першыя свае ўражанні. Выгляд мястэчка, Іспалком, яго таўкатня, спатканне з таварышамі, іх настрой сціслым шэрагам панесліся перад яго ваччу адно за другім. Пранесліся перш несустрымна, хутка, а пасля, мэрам бы зрабілі паўкруг ублізку ад яго, навяркулі назад і зноў кранулі яго думкі. Затым раптам зніклі, даўшы месца мінулым адчуванням. Перад Сідорам усталі вобразы яго студэнцкага жыцця, гульні з паповымі і станавога дочкамі, пачосткі, балы, вечарыны. Прамігнулі палкія летуценні, жаданні і мары, якія выглядалі перад ім якімсьці раем. Тады, прыпомніў Сідор, многае што абгаварвалі яны з Андрэем і Плахаю, будавалі шмат смелых планаў. Вікуры не мелі месца ў іх жыцці. Пецярбург — вось дзе луналі іх думкі... Яны лічылі сябе вялікімі людзьмі, перад якімі ўсіх бы вікурцаў спадалі шапкі. «Колькі часу таму? Многа, многа! Здаецца, цэлыя вякі! Ды страшнага якога часу, каторы пераламаў усе мае планы, усе задумы перастроіў. Якія змены зрабілІся! Цяжка ваабразіць! На ўсім І на ўсіх, як ні паглядзі»,— прашалтаў Сідор сам пра сябе.

Сідор прыўстаў з месца, паглядзеў у акно, ці не ідзе хто, каб не памяшаў салодкасці і заўзятасці яго думак, і зноў адвярнуўся ад акна, але ўжо не прысеў, а пачаў тупаць па хаце.

«Перамена на ўсім, адно толькі я астаюся тым самым, якім і быў. Я адзін краплюся і стаю на сваім. I выстаю... Ды мала таго, што выстаю, а мушу і другіх прытрымаць на тым жа месцы. Бо што з таго, калі мне аднаму давядзецца займаць сваю пазіцыю? У гэтым мала радасці і мала карысці... Важная карысць — другіх утрымаць...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26