Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Так, важная, але ці ж хопіць сілы?.. Штосьці задалёка ўсё адышло... Дзіўлюся. Ці то мне здаецца, ці сапраўды яно так: мэрам бы і Андрэй зусім другім стаў. Відаць па ўсяму: патайны стаў, малагаваркі, падазроны... Няўжо і яго пераламала ўжо? За гэтыя два з лішнім гады ці ж мог ён адцурацца сваіх поглядаў — гэткіх цвёрдых, здавалася, і пераконаных?.. Цікава!.. Што ён выкажа далей? Трзба пацягнуць яго на адкрытую... Бо штосьці не верыцца, каб ён са шчырасці казаў, што «работа цікавая»... Забачым... А шкода будзе, калі Андрэй паламаў погляды, шкода... А гэта можа стацца, бо жыццё ломіць... Ломіць у парта і крэпка. Паглядзець — падзівіцца! Узяць бы і ў мяне на службе... Ліха іх ведае: кожны стаў нейкім асобным і незразумелым. I чым далей, тым кожная душа становіцца невыразнейшай... Але там — горад. Горад — то іншае: шум, рух, кіпятня... Дзіўней тое, што вось і ў гэткія куткі, як гзтыя Вікуры, так шырока ўсё пралазіць. Чаго б, здаецца, тут уважваць бальшавіцтва, а потым паглядзець — прывыкаюць. Повен іспалком мужыкоў; згодна ды спакойліва гутараць... як дома, як у суседа... А Андрэй кажа, што «работа цікавая».

Сідор не зварачаў увагі на тое, што ў хаце было цёмна; ён размеранымі крокамІ, пакіўваючы галавою, тупаў па хаце, малюючы розныя выкрутасы: то крыжы, то петлі, то ўкосныя фігуры. 3 акон супрацьлежнага дома выпадалі пукі праменняў і прабіваліся ў хату, кладучы адбітак акон на печы. Вуліцаю праходзілі людзі, скрыпучы па снягу нагамі. Сідор, калі хто праходзіў, на хвілю прыпыняўся і міжволька прыслухоўваўся, пакуль прахожы не мінаў хаты. Пасля зкоў пачынаў хадзіць.

Гэтак ён пратупаў каля гадзіны. Нарэшце спыніўся, падышоў да стала і намерыўся прысесці, але ў гэты момант пачуў стук дзвярэй.

Праз хвілін пяць у хату ўвайшла гаспадыня, яго сястра Юста.

—   ІДі ёсць хто ў хаце? — запытала яна ўпацёмку.

—   Я, Юста, я ў хаце! — адказаў Сідор.

—   Чаму ж ты ўпацёмку сядзіш? Ласне не ведаеш, дзе запалкі?

—   А хто іх ведае... я ж яшчэ не агледзеўся... Юста запаліла газніцу.

—   Ну, а дзе ты хаця сёння быў?— пацікавілася Юста.

—  Дзе... Вось у іспалком схадзіў да Андрэя, пасялзеў там трохі, пасля прыйшлі настаўнікі, і мы прайшліся крыху па вуліцы. Так дзень і мінуў.

—  А мой Юрка часамі не прыходзіў?

—  Як я ў хаце — то не.

—  Ах на яго ліха, бадзяецца цалюткі дзень. Няўжо ён яшчэ справункаў сваіх не скончыў? I ведае, што госць дома, а сам, як цюцька, лётае дзесь... пэўна, таксама забраўся дзе ў іспалком і сядзіць,— не здаволілася Юста.

— А ён у цябе наведвае іспалком? — здзіўлена запытаў Сідор.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26