Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

—  Так! Кожны дзень сядзіць там. Назбіраецца іх мо з дваццаць чалавек, набяруць паўнюткія капшукі тытуню j дурацца да поўначы. Ушалопаў, всдаеш, і не адвучыць...

—   Няўжо яму так падабаецца іспалком?                         

—   I бальшавікоў ён любіць? — пацікавіўся Сідор.    

Сідор яхідна засмяяўся і сказаў да сястры:

—  Бач, зусім нечакана і ты для сябе бальшавіка знайшла.

—   То-та ж, але! Ліха яго ведае! Некалі як быццам бы і не любіў іх, а цяпер вось перамяніўся. Ды не толькі ён адзін... Амаль не палова нашай вуліцы так... 3 другіх вуліц — дык ёсць колькі чалавек, што і слухаць не хочуць аб Саветах, а гэта за бальшавікоў...

—   Гм! — выказаў сабе пад нос Сідор і прайшоў раз па хаце.— Мяняецца час, і мяняюцца людзі... Што ж, бязвольныя, слабыя...— невыразна выказаўся ён.

Юста нічога не адказала, думаючы, што брат будзе гаварыць далей. Але, пачакаўшы хвілін колькі, яна загаварыла аб другім:

—   Мо ты ссці хочаш, Сідор? Мо збіраешся пайсці куды, дык кажы. Павячэраем удваіх. Юркі чакаць не будзем, горліца яго бяры...

—   Так, я умоыуся быць у Марылі Слоевай... Там у яе зборня, ці што!

—   Так, гэта ж там збіраюцца ўсе вікураўскія інтэлігенты, як на іх кажуць,— паясніла Юста і тут жа дабавіла: — Ну, дык я табе выму вячэраць, ды ідзі.

—   Не варта, не клапаціся,— паспрабаваў адгаварыцца Сідор, але Юста не далася далей спрачацца, а паспешна прыгатавала вячэру і ўбрала стол.

—  Садзіся! Навошта тыя цырымоніі! Сідор усеўся за стол і прыняўся вячэраць.

Павячэраўшы, Сідор зразу адзеўся і сабраўся ісці.

—   Ты ўжо, Юста, не засоўвай дзвярэй, хоць я спазнюся,— папрасіў ён сястры, выходзячы з хаты.

—   Не бойся, не астанешся начаваць на дварэ,— пажартавала Юста.— Вось калі і засунуты будуць дзверы, дык ты працягні ў аконца руку, абмацай вяроўку і адчыніш.

—   Добра... Адно была б вяроўка.

Юста правяяа брата ў двор і паказала яму ўсю смікалку з засоўкаю дзвярэй.

—  Ідзі гуляй, з Богам,— пажычыла яна Сідору. Адказаўшы «дзякуй», Сідор пайшоў з двара. Да Слояў дарогу

ён ведаў добра, як наогул добра ведаў амаль не кожную мясціну Вікураў. Але, лусціўшыся ісці, ён спярша не выясніў перад сабою яскравага жадання няйначай рабіць гзта. Штосьці — ён пакуль не цяміў — трохі астудзіла яго тыя спадзевы, з якімі ён уязджаў у роднае мястэчка. Чакалася ў ім знайсці часовы адпачынак пасля скрутнага, вакол варожага яму жыцця; чакалася адкапаць памятныя старыя моманты.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26