Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Пайсці да Марылі Слоевай мела б рацыю для Сідора тады, каб яму сустрэць там блізкую і мілую кампанію. Але ці ўдасца гэта — брала Сідора вялікае сумненне. Гэтае ж сумненне і сцішала яго хаду, застаўляючы праз кожныя пяць крокаў прыпыняцца і азірацца назад.

Ужо прайшоўшы ў канец усю вуліцу, Сідор пры павароце ў эавулак супыніўся на месцы і пачаў канчаткова вырашаць сам сабе — ісці ці не? У яго нутры вынікла раўнавага доказаў за патрэбу пайсці і супроціў гэтага, і ён ажно злаваўся на сябе, неспакоячыся.

Нарэшце штосьці яго падтаўхнула на тое, каб ісці, і Сідор маладзецка, ганорна замахаў уперад левую нагу, пачуўшы, мэрам бы з плеч спала колькі пудоў. «Пайду і паспрабую, у выпадку чаго, пазмагацца»,— парашыў ён і прыняўшы, ідучы, паспешна абдумваць, як і што яму трымацца. Але не паспеў ён якраз абдумаць і адзін манеўр, як ззаду пачуў вогук:

—   Сідор Гарасімыч?

—   Я самы! — здзіўлена адгукнуўся Сідор і прыпыніўся.

—  А я ўжо бегаў па вас да вашае сястры,— падыходзячы да Сідора, паясніў Плаха (то быў ён).

—   Ласне так? Ці ж ужо позна?

—   А ўжо дзесятая гадзіна. Я думаў, што вы не трапіце да Слояў.

—   Нічога, не заблуджу.

Далей яны дайшлі да Слояў моўчкі.

—  Вось куды мы вас завабілі,— пажартаваў Плаха, заварочваючы ў двор.

—  Праўда, што завабілі! Яны прайшлі ў хату.

Звычайная мяшчанская хата Слояў выпіядала чыста і акуратна прыбранай. На покуце вісела блішчастая ікона, убраная белымі фіранкамі, а перад ёю лампадка. На дваровай сцяне вісела вялікая люстра, а на вулічнай — гадзіннік.

У мыцельніку на лаўцы, склаўшы на прьшол рукі, сядзела Слоіха Агнэса, маці Марылі, і ўмільна пазірала на покуць, дзе наўкол стала сядзелі Андрэй, Паўлюк, Мірон — быўшы валасны пісар, а цяпер дзелавод у лясніцтве, і Габрусь — кааператар, а перад люстрай вярцелася Марыля з таварышкаю, таксама настаўніцаю, Варвараю Касач.

Сідор, пераступіўшы парог, павітаўся перш нізкім уклонам з Агнэсаю, пасля весела паціснуўся рукамі з Паўлюком і Андрэем.

—  А вось і мая таварышка Варвара Касач і таварышы — Мірон Бізун і Габрусь Пуга,— паказала Марыля на Варвару, Мірона і Габруся.

Варвара першая з прыскокам працягнула Сідору руку, сара-мяжна ўхіліла голаў і расплылася ў адкрытую усмешку... Дален Сідор пазнаўся з Міронам і Габрусём.

—   Тут у вас цэлая зборня. Больш нічога і не трэба,— падаў Сідор камплімент.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26