Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

—   А такі і гэтак,— паспяшыла згадзіцца Варвара.

— Сядайце вось, Сідор Гарасімыч,— папрасіла Марыля. Сідор прысеў пры ражку стала, выняў партабак і закурыў цыгару.

—   А ўсё ж, скажу вам,— пускаючы рызыкоўна дым у бок ад стала, пачаў казаць Сідор,— мне падабаецца вось гэткая кампанія. Сабе збярэшся сваёю хэўраю, шчыра пагутарыш пра што захочаш, павесялішся ўспамшамі — і часу шмат адшвырнуў. Усё менш жыць у гэтым пекле, якім цяпер стала наша жыццё... Ці ж не праўду кажу?

—   Вось чыстая праўда, Сідор Гарасімыч,— падмацавала з мыцельніка Агнэса,— шчырая праўда, сынок. Я таксама часта спрачаюся і з Андрэем і з Макарам Плахаю, што цяпер куды горай ранейшага. А яны — гаварыцца не даюць.

Сідор пры апошніх словах зірнуў у бок Андрэя, і яму стала ніякавата, калі яны стрэліся сухімі сур'ёзнымі іюглядамі.

—  Я не ведаю, як хто, а мне дык нудна цяпер стала жыць...  устроен я на добран службе, не цярплю холаду ні голаду, маю мажлівасць адзецца — а вось чагось не хапае. Як прыпомню старыя думкі, планы ды жаданні, дык сэрца дратуецца... А там, у нашым горадзе, скрозь чужыя людзі, якія з усім згадзіліся і, церпячы недастачы, у запой абараняюць сучаснае становішча. Слова аб шшым сказаць нельга. I я адным-адзін, як струк, увесь астатні час прабадзяўся. Чуць нуда не зарэзала... Страшэнна пацягнула сюды, у Вікуры, да старых таварышаў, далека ад надаедлых мне сходаў і дэманстрацый... Мне думалася, што тут, у вашым кутку, жыццё не пачэпана так, як у горадзе.

Сідор сказаў гэта з нейкім запоем, горда і ўважліва гледзячы толькі на Агкэсу, Тая ж з цікавасцю незмігутна выслухала яго і мэрам бы зачаравалася яго словамі, бо, калі ён кончыў, яна засталася сядзець моўчкі і нерухома.

Марыля з таварышкаю таксама ўважліва выслухалі Сідора. Спакойна выслухалі яго і Паўлюк з Міронам.

Зусім іначай паглядзелі на яго словы Андрэй, Плаха і Габрусь. У асобку Андрэй, які не мог сутрымацца ад смеху, і толькі Сідор скончыў, як ён падняўся з месца і сказаў:

—   Дарэмна ты, Сідор, наракаеш на сучасны лад, зусім дарэмна. Мяне і дзівіць, чаму ты так кажаш? Паглядзець на цябе,— нельга падумаць, што ты пакрыўджаны. Сам нават сазнаешся. У чым жа рэч? Не выйшла так, як колісь мы разлічвалі? Не ходзім мы панамі, а перад намі шапак не скідаюць? Не блішчаць у нас на грудзхх масянджовыя гузікі? Гэта — праўда. Але надумай сам, ці ж у гэтым сэнс жыцця? Ці гэта — устоі для яго? Мне думаецца, Сідор, што мы ашукваем сябе, калі марым аб нашых былых планах і намерах. Сапраўды — то былі толькі пустыя мары! I той, хто грунтуецца на іх, фунтуецца на пяску, на саломінцы... Па-мойму, пакуль веиер не выдзьмуў канчаткова з-пад ног гэтага пяску — трэба сысці з яго, каб не праваліцца ў бяздонне...

—   Паглядзі, паглядзі, Сідорка,— перабіла з нецярплівасцю Агнэса,— паглядзі, што пяе Андрэй! Ці ж можна было падумаць на тое?

Сідор прынагнуў голаў, штосьці напісаў пальцамі па стале, пасля сказаў:

—   Што ж, усякае бывае. Ёсць людзі з рознаю воляю... Па-мойму, зусім іначай малююцца здарэнні бягучага жыцця, і я,— ён падняў голаў,— у толк сабе не вазьму, чаму людзі таго не бачаць! Чаму яно іх асляпляе... Проста — губляюся раэумець... Не магу згадзіцца ні за што — штосьці не дапускае мяне.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26