Трэскi на хвалях


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

У канцылярыі Вікурскага іспалкома, падзеленай на дзве падавши, таўклося процьма людзей. Адны забеглі выясніць справу з падаткам, другія зайшлі папрасіць у прадсядацеля дроў, трэція наведваліся за дапамогаю, а нскаторыя так, проста сабе, зайшлі. Гамонка дзелавітая, просьбы са слязамі на вачах, спрэчкі, выкрыкі ўмольныя, ласкавыя словы знарочыста «прыніжаных» напаўнялі дзве невялікія каморкі, брудныя, з разбітымі вокнамі, неапаленыя, з пашарпанымі, замурзанымі абоямі. Некаторыя з прыйшоўшых выказвалі сябе смелымі і вялі гутаркі са служачымі іспалкома развязна, запанібрата, другія ж, па старому звычаю, чулі сябе ў іспалкоме, як бы ў якой канцылярыі царскае воласці або

У дзвюх каморках, якія складалі канцылярыю іспалкома і разам чуць не ўсе аддзелы, за вылучэннем «кабінета» прадсядацеля і «кабінета» ваенкома, стаяла па кутках каля шасці сталоў. На кожным стале ляжала па некалькі «спраў» у сініх і жоўтых вокладках, вылупленых у памёршых канцылярыях старога ладу. У суседстве са справамі стаялі разнаколерныя чарніліцы з невялічкім запасам вадзяністага чарніла. Добрая колькасць гэтага чарніла апынулася на паверсе сталоў, размаляваўшы іх большымі і меншымі плямкамі. Але і таго запасу, які меўся ў бутэлысах, для дзелавода і для загадчыкаў аддзеламі было даволі. Яны спакойна раз-поразу маучалі асадкамі ў пляшачкі, прыгінаючы іх на бок, каб больш насыціць пёрка, і з перабоямі між гаворкаю выводзілі нямудрыя запісы на кавалачках рознага сорту і гатунку паперы. Часта, абмачыўшы перка, яны не дакраналіся да паперы. а, гаворачы з просьбітамі, хвілінамі трымалі асадкі напагатове да пісання, а погым мачалі іх зноў у чарнілы.

Ды сапраўды, куды там было да спакойлівае пісаніны, калі нельга было вольна ўздыхнуць ад людзей, якія ўсё' прасілі і пыталі. Здавалася, з нецярплівасцю можна было многіх вылаяць за назойлівасць і ачамернае прыставанне, можна было са многімі пасварыцца. Але гэта не было навіною для іспалкомаўцаў. Штодня праз паўтара года ад часу палякаў у іспалкоме панаваў настаяшчы кірмаш. На ўсю воласць трэ было раздаваць прыказы, кіраваць зямельнаю, лясною, працоўнаю справамі, судзіць, радзіць, памагаць, уладаваць, наводзіць парадак і ўмацоўваць Савецкую ўладу, і з усіх канцоў воласці, з яе мядзведжых куткоў накіроўвалі за раз'ясненнем кожнага пытання ў іспалком.

Як толькі пачыналася раніца, ужо не зачыняліся дзверы; мэрам на станцыі — яны хадуном хадзілі ўзад і наперад, з прычыкы чаго бясконца стаяў стук і бразганіна. У іспалком ехалі ахвотна і смела, а таму кожная маленькая, зусім нязначная справа адводзілася ў яго на абгавор. Чаго ж! Свае людзі, без крыку, па-суседску могуць усё абсудзіць і вырашыць. Ды не толькі заязджалі з простымі пытаннямі, а нават так, без дай рацыі, заходзіла ў іспалком штодня шмат людзей, найбольш мяшчан-вікураўцаў, якія люб'ші парадзіцца аб розных пытаннях свайго куту і аб навінах у свеце. Іспалкомцы хоць і камуністы ў болыласці, але свае людзі, выгадаваныя на вачах,— чаго ж іх саромецца ці баяцца? Не выжануць. I кожнага дня паміж дзелавымі заезджымі было шмат проста зайшоўшых. 1х ужо можна было адмеціць па нядбайнаму, спакойліваму выгаяду твару, па шырока выказанай суседскасці. Многа з гэткіх праз частае наведванне йазналіся з унутранымі распарадкамі іспалкома і часта падавалі тую ці іншую раду не знаёмым з нічым, рэдка ці ўпершыню прыязджаўшым.

Сідор Браварка, адчыніўшы дзверы, зразу трапіў на аднаго з гэткіх дарадчыкаў і запытаў:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26