Крыжавыя дарогi, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119

Вось ён, Пецярбург! Горад камення і жалеза! Горад палацаў ды фабрык. Гняздо абсалютызму і калыска рэвалюцыйнага руху. Кузня культуры і засценак сярэдневякоўя. Вашта астрога народаў і арэна будаўніцтва інтэрнацыяналу... Перад чым яго становіць неўгамоннае развіццё сацыяльна-грамадскіх падзей? ІПто праракае яму недалёкае наступнае? Калі жыццё надасць яму новую ролю стаць горадам тых, хто яго збудаваў?
3 гэтымі думкамі Рыгор увайшоў у трамвай.
Пецярбург гудзеў кіпучым жыццём. Адзін за другім праносіліся стройныя вагоны трамвая. Свісталі аўтамабілі і траскацелі рамізнікі. Паводкаю ліліся людзі ў адзін бок вуліцы і ў другі, насустрач і ў бакі. Над высокімі гмахамі муроў, пад струну адмяраўшых мяжу вуліцы ўсцяж бруднае канавы, насіўся полаг разрэджанага дыму. Агромністыя шыльды вабілі шакаладам, какао і цукеркамі, дапаміналі шафёрам пра шыны  «Контнненталь»,  а фабрыкам ды  кватарангам — пра лямпачкі «Озгат» — і «Палуват». Процьма газетчыкаў выгуквала шэраг цікавейшых навін, з якіх рэзка выдзяляліся гэткія, як: «Аўстрыя рыхтуе наступ на Сербію», «Пуанкарэ накіроўваецца ў Расію», «Нямеччына падтрымлівае Аўстрыю». Навіны востра інтрыгавалі публіку, якая брала газеты нарасхват, чытаючы іх на хаду.
Аднак на тварах людзей, нягледзячы на трывожныя навіны, адмячаўся святочны настрой адпачынку. Кожны быў заняты сваімі прыватнымі думкамі. Сур'ёзнасць надыходзячых здарэнняў яксьці не гадзілася з жаданнем ні тых, што спяшылі выехаць за горад, каб пасапці свежым паветрам, ні тых, хто парамі ці грамадкамі знаходзілі задавальненне і супачынак у шпацыры па гарачых каменнях горада.
Рыгор таксама захапіўся газетнымі навінамі, да якіх ён ужо быў падрыхтаваны. Купленая ім і наспех прагледжаная газета ўзмоцніла яго аналіз перадстаячых здарэнняў. Навіны ён пакідаў на абгавор з Петрусём, а зараз не адрываўся ад назірання гарадскога жыцця. Духата і смурод, густа разбаўленыя ў паветры, яму былі неўпрыкмет: ён уцягаў іх з нейкаю асабістаю прагавітасцю. Імкненне публікі выбрацца за горад аставалася яму незразумелым і чужым. Асалода жывога сутыкнення з горадам перамагала ўсё. Ён першым ускочыў на пярэднюю пляцоўку вагона і настаражыўся да нагляду. Збоку яго сядзеў важаты. Якраз небесцікаўленым было ўведаць, які час патрабуецца на язду ў Лясное, і Рыгор запытаў важатага:
— Колькі часу мы ехацьмем да Ляснога?
— Гэта зойме да гадзіны!
— Няўжо? Скажэце, калі ласкаі
— Што? Доўга?
— Занадта, па-мойму.
— Гэтак заўсё'ды, чаго ж дзівіцца.
— Я ўпершыню еду.
Важаты агледзеў Рыгора з галавы да ног, падзівіўся ні то з яго самога, ні то з яго куфэрка і запытаў:
— Здалёк?
— Здалёк.
— Адкуль?
— 3 Віленшчыны... Не знаёмы хіба вам гэтыя мясіцны?
— А хто яго ведацьме ўсё — Расія вялікая. Дзе Сібір, дзе Каўказ, дзе...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119