Крыжавыя дарогi, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119

Поўная ўверанасці ў гэта, Ганна не ўлічыла тых цяжкасцей, з якімі сустрэў яе чужы, вялікі горад. Без знаёмага, з ненадзейнымі разлікамі на даўнюю таварышку, на Петруся і, як ні дзіўна, на Рыгора, Ганна ачулася ў Пецярбурзе. Горад бесспагадліва схапіў яе ў свае абоймы і закалыхаў на хвалях глыбокае клапатлівасці. ПІто надумоўвала тыднямі — разляталася ў хвіліну. Стройна апрацаваныя планы ламаліся пад націскам жывое сапраўднасці. Ганна збівалася з панталыку. Куды ёй было да ўсяго іншага, калі невыразнасць наступнага дня не давала спакою. Ужо прасочвалася вільгаць роспачы, ужо думкі спляталі планы магчымага выезду з негасціннае сталіцы, як знянацку ёй напаткалася праца. Гэта выйшла праз газету, па дробна надрукаванай   абвестцы.   Патрабавалася «перапісчыца, маладая барышня». Ганна накхравала па адрасе і атрымала месца ў экспедыцыі газеты — па перапісцы адрасоў.
Лдшуканая работа перайначыла яе настрой і накіравала Ганніна жыццё ў спакойнае рэчышча. Тое, што не знаходзіла месца ў думках у час безрабоцця, зараз адцягала на сябе яе ўвагу. Зарупела наведаць Петруся яшчэ раз і, магчыма, выпытаць у яго пра Рыгора. Авось знойдзецца кончык, і клубок пачне разбэрсвацца...
У Ганніным ваабражэнні разбэрсвалася доўгая каляровая нітка саладжавых надзей. Рознымі выкрутасамі яна працягалася кудысьці, дзе ападала ў Рыгораву душу... Вакол гэтае ніткі дзень ада дня набіралася гусцейшых асадкаў пачуцця, намераў і жаданняў. 3 мільённага людскога мурашніку, што трапятаў перад Ганнінымі вачыма, рэльефна выступала фігура Рыгора. Гэта фігура засланяла сабою і гмах Ісакіеўскага сабора, і шпіц Петрапаўлаўкі. У чыстай камор цы экспедыцыі мігаліся яе абрысы між шырокіх лістоў паперы.
Яе не мог засціць дасціпны, жывы, мілавыглядны экспедытар Лука Дарафееў. Хоць уважліва накіроўваў ён да Ганны гасцінныя сказы і мяккаю ўхмылкаю абліваў іх адповедзь,— Ганна пе губіла з ваччу Рыгоравага вобраза... Апошні выпукляўся, што далей — болей. Ганна паступова ўкладала ў яго змест жывое істоты, і Рыгор уставаў у чыннасхц аднаго з шэрагаў тых забастоўшчыкаў, што ўз'юшвалі бакінскімі падзеямі ўсю Расію. Яна ўспамінала рыжскія гутаркі з Рыгорам наконт яго ўдзелу ў забастоўках. Уяўляла Рыгораву захопленасць імі, адчувала палкасць змагання і вастрату злосці на існуючы лад. Узважвала поўнасцю вынікі гэтага. I заключала: «А зараз, напэўна, ён перагарвае хутчэй апынуцца ў асяродку падобных бакінскім здарэпняў. Каб гэта ды яго сюды, у Пецярбург, колькі б энергіі ён палажыў на арганізацыю рабочых да выступлення!..»
Ганна не папікнула б яго за гэта, не! Цяпер... яна зусім іншых поглядаў на рэчы! Ёй сорампа прызнацца, што яшчэ летась Рыгорава чыннасць выклікала ў яе нутры варожае пачуццё. Цяжка растлумачыць, чаму яна трымалася тады выразна мяшчанскіх пераконанняў. Але яшчэ цяжэй уявіць, калі і што адбывалася тая крутая перамена, якая зрабіла Ганну цяперашняй. Дзе тыя фактары, што павярнулі яе светапогляд на дзевяноста градусаў улева? Ганна правярала гэта тым пільней, чым вастрэй рабілася жаданне выспавядацца пачуццямі з Рыгорам. Яна падрахоўвала: смерць мацеры, Рыгораў арышт, свой пераезд з Рыгі ў Пецярбург, блуканне ў няпэўнасці па яго цвёрдых вуліцах. Няўжо ўсяго? Ды што ў гэтым надзвычайнага ёсць? Рабілася цьмяным — і прычыны губіліся ў змроку гэтае цьмянасці. Іх невыразнасць яшчэ больш ускладняла іх важкасць і сілу. Бо яна разумела, што з пераменаю поглядаў на рэчы ёй стала не падабацца роля настаўніцы. Калі прасачыць ад пачатку нараджэння думкі пра тое, каб кінуць настаўніцкую службу, то, бадай, і можна будзе выявіць працэс перабудавання светапогляду... У кожньтм разе Ганна стрэнецца з Рыгорам зусім інакшаю, чым рассталася. I таму, што факт расстання меў вялікі ўплыў на яе думкі, няхай той факт будзе блаславенным. Якава ж будзе стрэча? Ды калі яна будзе?..
Ганна ўважліва вяла спакойлівую перапіску адрасоў. Сотні прозвішчаў пярэсціліся ў яе памяці, губляючыся і паўстаючы адно за другім. Сярод іх многа пападала знаёмых, мэрам бы дзесьці спатыканых ці чутых. Але ніводнае я прозвішчаў не выдзялялася самотным і не спынялася ў памяпі. Ш за водным з іх не вырысоўЕалася жывога вобраза чалавека, на якім бы спынілася яе ўвага. А за многімі прозвішчамі беглі чыны і званні: тайны саветнік, калежскі асэсар, правіцель канцылярыі, свяшчзннік, вучыцель гімназіі, земскі начальнік, народны настаўнік. Чамусьці не менаваліся рабочыя і сяляне. Гэтыя званні нікога не вабілі... Мэрам бы ўсе іх ведалі і не хацелі пра іх успамінаць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119