Крыжавыя дарогi, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119

— Яшчэ не аформлена, але бадай што... Чаго ж чакаць... У іншых раёнах заўтра пачынаюць варочацца на работу... Дзе ж тут болей... Досыць. Скончана, зноў будні.
— Ну, а нараду склічам?
— Павінны...
Знаёмы развітаўся і пайшоў ад іх. Рыгор з Петрусём падышлі да трамвайнае спынкі і змяшаліся ў натоўпе чакаючых.
Падзеі забастоўкі служылі тэмаю агульнае гутаркі. Уражанне ад яе пакуль моцна сядзела ў голавах пецярбуржцаў. 3 пачуццём здзіўлення, а то і жаху перадаваліся  разнастайныя эпізоды з выступленняў рабочых. Да сапраўднасці дадавалася шмат фантастычных рысаў. Увогуле, аднак, людская пагудка ўбірала забастовачныя   падзеі   ў   фарбы   гераічнасці. У большасці тых, хто быў заняты гутаркаю пра іх, чулася выразная спагада да рабочых і іх чыннасці. Спыненне  Прыморскае   чыгункі,    бамбардзіраванне фабрычных будынкаў, абварочванне трамваяў — перапляталася з сакавітасцю расказу ў разнастайных варыяцыях пра братанне забастоўшчыкаў з французскімі матросамі, пра сумесны іх напад на казакаў. Вялікае месца   ў  гутарках  чакаючых  адводзілася ўзброенай сутычцы на Ломанскім завулку. Асада паліцыяй і войскам агромністага будынка, заселенага рабочымі,  прымала адценне  свежай легендарнасці. Пасылалася спачувальная павага «невялікай грамадцы баявікоў, якія цэлую пару адбіваліся ад мнагалікага войска». Рыгор з асалодаю прыслухоўваўся да кожнага сказа, што ён датыкаўся ломанскіх здарэн няў. Бач, нейкая доля і яго заслугі была ў гэтым. Але Рыгора цешыла не пачуццё гонару, а адбітак падзей у людскім адзнанні. Тон і матывы водгуку на забастоўку сведчылі Рыгору, што яе выбух быў на многа значнейшым, ніж аб тым ён заключаў. Калі ж яно так, то можна ружавей глядзець настрэчу будучаму.
— Трамвай! — гукнуў Пятрусь. Грамада зарухала, націснула да рэек.
— Сядай на пярэдні вагон,— падаў Рыгор.
I толькі трамвай спыніўся, ён спрытна ўскочыў на задшою пляцоўку. Яго націснулі і ўтаўхнулі ў вагон.
— Цішэй, грамадзяне! — прагукаў ён і абярнуўся назад.
Абярнуўся і ахнуў у здзіўленні — на яго напірала Ганна.
— Рыгорі
— Гэта ты? Што за дзіва, зноў тут жа... аноў у трамваі. Ха-ха-ха! Якім чынам?.. Пятрусь, а? — гукнуў ен.
Публіка паглядзела на Рыгора з усіх бакоў.
— Ша-а, ці ты маеш лад? — прыпыніла Ганна. Пятрусь падняў палец, звяртаючы на сябе Рыгораву ўвагу.
— Сойдам на Каменаастроўскім ці паедзем да Неўскага? — прагукаў зноў Рыгор.
— Да Неўскага...
Яны ўселіся з Ганнаю побач.
— Прызнацца, добры кавалак прайшла пяшком... Усё не магла дачакацца паравіка...
— Адкуль жа ты зараз? Яна засмяялася.
— Была ў Петруся; хацела з табою спаткацца... А ты, вось, надоечы і адраса не мог паведаміць... Перабраўся ад Петруся, а людзям — шукай...
— Няўжо я табе не даў адраса? — здзівіўся Рыгор.
— А то ж бы я лішніх вёрст дзве мерала горад... Туды, праўда, заехала, а адтуль — чакалачакала паравіка і не дачакалася... Мусіла ісці. А шостай гадзіне трэба ў кантору...
— Чаму ж дагэтуль вольная?
— Газета сёння не выйшла; друкары забаставалі...
— Магчыма, і заўтра не выйдзе, ці выйдзе?
— Не ведаю.
— Бачыш, і ты забастоўшчыца, хоць і не па сваёй волі...
Суседзі згаворна паглядзелі на Ганну і здаволена ўсміхнуліся.
— Я б баставала з гэткаю ахвотаю, як бастуеце вы самі...
— Няўжо?
— Вось якраз...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119