Крыжавыя дарогi, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119

Рыгор вытарашчыў вочы і ўпарта паглядзеў на дзяўчыну.
— Якія навіны?
— Учора вечарам... Петруся арыштавалі... Я толькі з яго кватэры — проста да вас...
— Петруся арыштавалі!..
— Так, вось... Учора а дванаццатай гадзіне ночы, а можа, пазней, прыйшлі на кватэру і... А сёння абвегачана ваеннае становішча... Чаго добрага...
— Вы былі ў яго на кватэры?
— Не, гаспадыня прыбягала да нас... Знянацкая навіна Рыгора ашаламіла. Ёя не ведаў,
куды накіраваць думкі. Арышт Петруся нёс з сабою цэлы шэраг змен нядаўна апрацаваных планаў, перакамбінацыю стасункаў у штодзённым жыцці. I разам з гэтым сведчыў пра разнятае паліцыяй наступленне на рабочых.
— Цікава, пры якіх абставінах гэта адбылося! — казаў ён Рыме.— Мо б нам наведаць гаспадыню кватэры?
— Ласне ад яе выпытаеш? Гэта ж зараза — не чалавек... Што ж, паедзем на кватэру...
Яны выйшлі з двара і пайшлі на Сампсоніеўскі праспект. Па дарозе Рыгор апусціў у скрынку лісты.
Праз паўгадзіны яны стаялі перад брамаю дачы, у якой жыў Пятрусь. Гасладыня Петрусёвай кватэры загледзела іх з акна і падала вокліч:
— Выбачайце, вы да Бока? Яго няма.
Рыгор з Рымаю спыніліся і паглядзелі на гаспадыню.
— Даруйце, нам трэба да вас,— праказаў Рыгор.
— Да мяне, гм...— гаспадыня завярцелася ў акне і адвярнулася на пакой.
Яны прайшлі ў двор, узышлі на ганак і пазванілі.
— А дзе Бок? — у прачыненыя гаспадыняй дзверы запытаў Рыгор.
— Ен учора ноччу арыштаваны. Я ж паведамляла іх,— паўшэптам праказала гаспадыня, паказваючы на Рыму.— Я лічу, што і вам небяспечна сюды наведваць.
Гаспадыня намерылася зачыніць дзверы. Рыгор яе перапыніў:
— На хвілінку,— дазвольце нам зайсці ў яго пакой... Можа, часамі...
Гаспадыня крыху памаўчала, пасля запытала:
— А гэта для чаго? Не, я не маю права вас пусціць туды... Кватэра запячатана...
— Ну, мы ж просім. Магчыма, Пятрусь штокольвечы катораму з нас пакінуў...
— Я нікому нічога не выдам, хоць і пакінуў,— настойвала на сваім гаспадыня.
Але яна не выявіла актыўнага пратэсту, калі Рыгор самавольна пераступіў парог на ўсходы. Саступіўшы ўбок, яна моўчкі прапусціла наперад сябе Рыгора з Рымай, а сама пайшла за імі.
Усе ўтраіх падняліся ўгору і прайшлі да Петрусёвага пакоя. Гаспадыня спакойліва адамкнула дзверы і паказала:
— Вось, як пакінуў, так і ёсць... Прасіў прыберагчы ўсё гэта... Я прыберагу, як бачыце...
Рыгор з Рымаю ўвайшлі ў пакоік і агледзелі наўкола. Ляжала незасланая пасцель;  на сцяне вісела будзённая вопратка. 3 буфеціка-шафкі выглядала неўпарадкаваная пасуда. На стале былі раскіданы кніжкі і газеты.
На підным месцы я асяродку белага поля панеры выглядала мужная галава правадыра французскіх сацыялістаў — толькі што забітага Жаня-Жарэса.
— Жан Жарзс? — з трывогаю ў голасе запытала Рыма.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119