Крыжавыя дарогi, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119

Кідай, рабочы кватэру ды сям'ю, селянін,— саху ды каня, разлучайцеся з сям'ёю і нясеце свае галовы на алтар бацькаўшчыны. Зрабіў пачатае ці не, забяспечыў бязмоцнае — ці кінуў на волю лёсу — ідзі...
Мабілізацыя!
Па ўсіх гарадах, па ўсіх мястэчках і сёлах, засценках і глухіх хібарках расклеены квадратовыя паперкі з пералікам гадоў і катэгорый мабілізаваных. Раскіданыя ядынкамі, змусам сцягнутыя ў грамадкі, грамады і натоўп — памаршыравалі з месца на месца, з канца ў канец дзесяткі, сотні, тысячы, мільёны... Бессвядома і беспярэчна.
Несканчонымі лентамі разліліся плач, енкі, рэчкамі — слёзы... Сум і жаль распластаўся цалуном над палямі незмярымае Расіі.
Ці ж заглушыць гук патрыятычных літаўраў чыстату і бунт мільённае скаргі?
Ці ж пяройме паводку помстных слёз каламутнае пачуццё зданнага патрыятызму?
Ой, не! Ой, пільнуйся, разбазыраны Неўскі, цябе затопіць раскалыханая хваля ваколічнае сілы... Яна скора прарвецца і ліне. Гэта будзе сіла не дробнай кучкі падбітых гандляроў і пакорных чынуш з партрэтам Мікалая, разбураючы. гмах на рагу Марское. Не...
Гэта будзе суд і помста...
Будзе, а пакуль... Васемнаццатае ліпеня адгукнулася гарматнымі стрэламі...
Вайна! Падаюць ужо снарады праз сіні Дунай, крышачы будынкі Белграда.
Вось! Вось!
Доўгая паласа паперы звесілася ў акне рэдакцыі суворынскае рэптыліі... Людскі струмень,  як вада, стрэўшая застаўкі, збіраецца ў бурлівую грамаду на рагу Неўскага і Садовай і сотнямі вачэй упіраецца ў няроўныя літары свежых паведамленняў. 3 вуснаў у вусны, трывожнажахліва і задаволенакічліва, пера-даюцца яны з вуліцы на вуліцу, з пляца на пляц. Людскі віхор яшчэ болей раз'юшваецца, мацней гудзе, шпарчэй паглынае прастор.
— Бедныя сербы! Дзе ж іх каралеўская чэта жыцьме? — вылятае з тоўстых набраклых крывёю губ круглага гасцінадворца...
— Барбары! Стары Франц з вума сышоў! —-злуецца пруткаваты, худы з бародкаю клінком, з кійком у руцэ, з філасофскім выразам на твары адвакат.
— А мы, як заўсёды, дрэмлем! Нямецкая рука арудуе ў нас пад бокам,— дадае яго сусед, з мінаю ісцінна-рускага купца.
Следам дзесяткі самаўвераных і ганаровых сказаў, сотні пагроз і столькі ж ябедных, іранічных жартаў — гуляюць над бразгаючымі трамваямі, над шпарка ездзячымі аўтамабілямі.
Жаднага сумнення.
Расступаюцца натоўпы перад сівымі надутымі, бясчулымі генераламі. На чырвоных крывавых лампасах адбіваюцца нованароджаныя чаканні і спадзяванні.
Скончана пра ўсё іншае! Годзе сумненняў...
Вайна прыйшла! Ужо атручана паветра порахам. Тысячы вёрст да Белграда, а чамусьці здрыгаюцца сэрцы няпэўнасцю...
— Вось, вось! Хто пільнуе гарматы, каб яны не бухнулі над Нявою? Як справа з міннымі загарожамі пад Рыгай, Рэвелем, Кранштатам? У забяспецы? Напэўна! «Храбрае воінства»...
«Яго імператарскае вялічаства абвясціла армію і флот на ваенным становішчы!»
«У Кіеве абвешчаны прызыў ратнікаў першага разраду за 1911,1912 і 1913 гг.!»
Гэтак пяе хор галасоў безлічы юркіх, фаворных газетчыкаў!
I весткі, што лятуць з дзесяткаў вуснаў,— вострымі шпулькамі пранізваюць прагны на навіны людскі натоўп. Поўнасцю, дасканала аплёў яго атрутны подых вайны...
Але якое вайны?
Яскравае адчуванне выпірае наповерх — ванны незвычайнай.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119