Крыжавыя дарогi, 1 частка


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119

Дагадкі, планоўкі, раздумы знаходзяць трывалую падставу ў запхнутых далей вестках з Лондана, з Рыма, з Токіо.
Няўжо ж блытаніна законаў капіталістычнага развіцця абмяжуецца двума — трыма краінамі? Яго моцныя сеткі ахуталі ўвесь свет.
Вайна лрыйшла іх разбэрсаць. Разбэрсаць?
Уваходам у Берлін да каляд?
Захопам Дарданельскай пратокі?
Разбурэннем Сербіі?
Клубок невыразнасці носіцца загадкай над расійскай сталіцай.
Пераплёт надзвычайных здарэнняў, выбухнуўшых наповерх, як попел і лава з Везувія, шаламанілі Рыгора. Ён драбніўся на часткі, натужваючыся ахапіць іх веліч і глыбіню. Але губіўся ў іх заблытанасці. Цьмяная невыразнасць скрадала яснату перспектывы.
3 запляснелых аналаў гісторыі паўставалі войны, непасрэдна цягнуўшыя за сабою рэвалюцыі. Няўжо, калі ў жыцці маецца падобны закон, ён абміне Расію на гэты раз? Ці для яго чыннасці патрэбны асабовыя эпохі? Як бы там ні было, а ў невыразным наступным можна было вышукваць розных нечаканасцей.
Гэта тыя нечаканасці, з якімі заўсёды гуляюць у жыцці разнастайныя здарэнні, сябруюць і надзеі. Рыгор іх не цураўся. Абданы падзеямі, ён знаходзіў палёгку і Петрусёваму лёсу. Сядзеў жа ён, Рыгор, калі паласа часу была зусім інакшай. Як бы там ні было, а кожнаму ваяку трэба прайсці гэту школу. Як ні ўтратны Петрусёў арышт, усё ж яму прыдасца. Астрог — палітычная школа. Рыгор адчувае па сабе. Астрог — у той жа самы час — і кузня; Рыгор згодзен з другімі.
Таварышаў лёс атрымліваў палёгку ў Рыгоравым ваччу і таму, што не мелася даных на зацяжны арышт. Магчыма, Петрусю інкрымінуюць удзел у сходзе   ўпаўнаважаных — тады дадуць адміністрацыйную высылку з трыццацьма трыма пунктамі... А бывае і без таго...
Аднак падобныя развагі былі нетрывалымі: яны не ўстойвалі перад наплывам таварыскага пачуцця спагады. Якім ні быў Рытор загартаваным ваякам, якою халоднасцю ні абдавала яго сэрца ў пытаннях змагання — усё ж Пятрусь займаў у яго нутры меспа, вакол якога магла бліснуць слязіна сантыменту. Няхай бы Пятрусь праходзіў заводскую школу, чымсь гэта яму надалі школу астрожную. А ці немагчыма, бывае, здарыцца так, што ён і не вытрывае яе? I замест поспехаў — набудзе разувер'е, страціць сілы. Так? Нікому шляхі не заказаны...
Вось жа прыйдзе Рыгор на завод і ў ім не застане Петруся. Вечарам пасля працы яны не сыдуцца ўдваіх і, як заўсёды, не абгавораць апошніх падзей. Ды колькі будзе марна страчаных планаў хоць I дробнага штодзённага жыцця! Няхай бы склаліся абставіны так, каб усё гэта знаходзіла сваё нармальнае завяршэнне... А яно — не... Не!
Рыгор ішоў на працу, адчуваючы сябе пераможаным, палонным.
Думаў, ідучы, што гэта яго шлях да пакоры перад тым, супроць каго выходзіў на супярэчкі.
Ішлі адзінкамі, па двое і другія рабочыя, але, чамусьці, на іх тварах не заўважна адбітку болю. Вось адзін размахвае рукамі і заліваецца смехам, калі другі яму патурае. Вунь трэці чытае ўзасос свежыя навіны ў «Совремёнке» і на нішто не зважае. А яшчэ іншыя то пасвістваюць, то жартуюць. Мэрам бы нічога ніякага не было — а дзесяцідзённая забастоўка не пакінула і следу. Будуць яхідна пазіраць на іх дырэктары заводаў і горда, звысака надзяляць сухімі сказамі. Ды павінны маўчаць? Го, не! Гэтага не! Было бессумненна, што   пачуццёішкоры недевнецца.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119