Праводзіны


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Сапраўды было не зусім так. Панасу заставалася служыць пяць месяцаў, а Віктару наспела ісці. Лаўрэну проста хацелася, каб гэтак было. Бо са старэйшым сынам, бязрукім, якая там праца па гаспадарцы. Hi дроў насеч, ні памалаціць, ні паараць. Вады так-сяк нрынясе, трасянкі карове ды авечкам падасць... А то ўвесь час толькі замінае ў хаце. Ламака — не чалавек. Але даглядаць трэба, бо дзіця, бо свой сын — і герой.

Лаўрэну апошняе падабалася больш усяго. Дзяніс, яго Дзяніс прымаў удзел у рашучых бойках з палякамі, хадзіў на Варшаву і застаўся без рукі, вызваляючы край. Лаўрэн ганарыўся, бо адчуваў у гэтым сваю долю заслугі перад уладаю. Раней, гадоў два таму, можа 6, ён іначай судзіў, а ияпер канчаткова пераканаўся ў дабраце Савецкае ўлады, у яе неабходнасці. Мала што было пры цару! Служыў доўгі час старастам — выбіралі. Некалькі разоў меў сутычку з сацыялістамі, нават арыштаваў дваіх па загаду старшыні — было гэта... Служба гэта наогул блытала думкі аб уладзе ў Лаўрэнавай галаве. I не дзіва, што першы год пры Саветах ён распускаў свой язык. Скардзіўся, мармытаў, недаволіўся. Усё ж, аднак, выпаўняў абавязкі пакорліва і паслухмяна. Пасля, патрошку-патрошку думкі і погляды мяняліся. Трывожылі яго, надавалі розных пытанняў і, нарэшце, прывялі да таго, што Лаўрэну Савецкая ўлада стала вельмі блізкай і прыемнай. Нейкі час ён аб гэтым маўчаў, уголас не выказваўся. Затое, калі хто ў яго ваччу крывіўся на сучаснае жыццё, Лаўрэн перакорыў, не згаджаўся. Тады ў яго яхідна пыталі:

—   Калі ты стаў бальшавіком, што так іх адстойваеш? А ён адказваў:

—   Я радзіўся такім.

Былі многія, хто ўлічаў Лаўрэна ў часы старых парадкаў і першых двух гадоў савецкага ладу; тыя думалі, што ён прыкідаецца. і не хацелі прызнаваць яго шчырасць. Гэткім быў і Дзям'ян Шпуля. Але Лаўрэн не лічыў патрэбным перад імі спавядацца. «Хто мае вочы, той бачыць, і хто мае вушы, той чуе»,— заключаў Лаўрэн, паглядаючы на Дзяніса і мяркуючы праводзіць у армію трэцяга свайго сына. Луцэю ўгаворваў не журыцца, таксама дзякуючы апошнім сваім пераконанням.

—  Цудная ты,— казаў ёй,— служыць трэба. Не пойдзе наш, не пойдзе Грышкаў, дык хто папоўніць армію?

—  Дык засаб ажио ж трэці!

—  Хоць бы і пяты. Мы павінны цешыцца, што маем гэткіх сыноў.

—  Якая нам ад іх карысць. Бачыш — Дзяніс...

—  А каб памёр, дома быўшы? Маўчы — не наракай. Луцэя ўгаманялася. I ў дзень праводзін, скрапіўшы сэрца,

спакойліва сустрэла прыгоду.

Вечарам, калі сышліся ў хату таварышы Віктара і некалькі суседзяў, Луцэя выглядала засумаванай і толькі сама пра сябе ўздыхала. Хлопцам — не паскардзілася.


1 2 3 4 5 6 7 8 9