Праводзіны


1 2 3 4 5 6 7 8 9

—   Наша хата, як праходная казарма,— жартавала яна.— Каму як, а мой Лаўрэн, каб і дзесяць меў хлопцаў, усіх выправіў бы на службу. Мо няпраўду кажу, Лаўрэн?

—   А такі і праўду,— згаджаўся Лаўрэн,— калі ўлада патра-буе — рабі. Нябось, палякоў помняць многія!

—  Так, многія помняць. I той самы Дзям'ян Шпуля на сваіх вазах капамі пшаніцу ў пастарунак вазіў

—  Лаўрэн мае рацыю,— згаджаўся Марка.— Чаму б не вы-правіць сына з лёпсім настроем! А колькі мы людзей, бывала, выпраў-лялі! Ідзе — і не ведаеш, калі вернецца! На муштры, на пакуту...

— Цяпер служба — гульня. Ідзе камандзір — ні лыс. Сустрэўся на зборні ці на рынку — хоць бы што,— казаў Тарас, паэіраючы на хлопцаў.

I калі Луцэя рассад зі л а гасцей за бедна накрыты стол: з дзвюма пляшкамі гарэлкі і ўбогаю закускаю, у хаце дапамінала аб сватах. Віктар сеў на покуці, Лаўрэн побач. Хлопцы жартавалі:

— Давайце запяем вясельную.

—  Віктар — маладзік.

—  А ведаеце, браткі,— адкаэваў Віктар,— ні каліва су мнения. Іду служыць, як на зборню гуляць. Сазнаюся. бацька цешыць сваім настроем. Думалася мне — будзе шкадаваць і нудзіцца. А тым часам...

Лаўрэн ухмыльнуўся і перабіў сына:

—  Нябог, ты цішэй крыху. Я цябе шкадую —то праўда, але... служыць трэба?

—  Трэба! — адказала двое хлопцаў.

—  Бачыце, сынкі мае, трэба. Вось гэта і мне ведама. Калі трэба, то няхай Віктар ідзе без усякага сумнення. Я не Дзям'ян Шпуля, не Гнат Цэзік...

—  Другіх не чапай,— перабіла Луцэя.

Але, седзячы за сгалом, праважатыя не адказваліся абмяняцца думкамі. Калі ж ямчэй, як не ў час бяседы? Тым болей — перавага за хлопцамі. Ім далека да ўшанавання старых абыходзін, і яны гутарылі.

—  Дзям'ян Шпуля жыве па-старому,— сказаў адзіы.

—  Гэта няважна: а важна тое, што гэты ягомасць і думае па-старому.

—  Гой, думкі ў яго мудрыя. Дадумаецца ў свой час. .".дур in прыпомніў ранешнія отведы Дзям'яна.

—    Вы, хлопцы, завостра кажаце, Дзям'ян Шпуля не тое каб злы быў, але вялікая скнара. Хадзіў я да яго сёння за малым інтарэсам, здаецца, і жылі ўвесь час нядрэнна, а ведаеце, бессаромна адмовіў.

—    Ад Дзям'яна можна гэтага чакаць! — уставіў Тарас.— Наогул, ён точыць зубы на кожнага, хто хоць выгаяд падае на спачуванне Саветам.

—    Во... я не хаце у казаць. Праводзіць мяне і кажа: «На поліўку сына выпраўляеш...»

—  Бачыш! — Марка падняў угору палец.

Гутарачы, мужчыны і хлопцы абышлі некалькі равоў кілішкамі, закусілі і па адным вылезлі з-за стала.

Бяседа падыходзіла к канцу. Дзяніс увайшоў знадворку ў хату і паведаміў, што падвода гатова.

—   У Хірысона каля хаты вялікі гоман, пэўна, зараз адпраўляць-муць Тодара

—   Складайся, Віктар

Віктар паглядзеў на гадзікнік, пасля адвярнуўся ў акно.

—   Якая зорная ноч'

—   Ехаць будзе добра'

—   Падмярзае.


1 2 3 4 5 6 7 8 9