Праводзіны


1 2 3 4 5 6 7 8 9

На дварэ сапраўды было прыгожа. Цішыня, ажио чуўся лёгкі скрып, лёгкі труск падмярзаўшае фазі. Хто кідаў вокам праз акно, бачыў чырвоныя каснікі проміну, крыжаваўшыя цёмнае сукно вуліцы. У хату Лаўрэна даносіліся гукі з-пад Хірысонаяае хаты.

Колькі разоў пераказвалася гэта на Лаўрэкавым вяку. Як проста ўсё гэта было ўваччу любога, хто прыйшоў праводзіць Віктара.

I зусім не цікавіла надвор'е Луцэі.

Яна. маці, тухтала, што мела, у дзеравянны сынаў куфэрачак і прапускала між вушэй несціханую гутарку мужчын. Сярод іх нс адмеціць было ні Лаўрэна, ні Віктара, ні Дзяніса. Праўда, Дзяніс крыху выказваў заклапочанасць з прычыны прыгоды ў хаце, яна датыркалася яго болей, ніж мацеры або бацькі. Хто павінен будзе пераняць усю работу каля хаты, як не ён? На чыю голаў цалкам перападуць хатнія клопаты?

Ён пазіраў на абрубак правае рукі, успамінаў вобраз і абставіны таго часу, калі урочная хвіля адняла яе ад яго здаровае, крэпкае постаці і зрабіла калекаю. He знаходзіў Дзяніс тлуму, як і што гэта адбылося. I баяўся думаць, каб гэта ў часы Віктаравай службы здарылася вайна.        

«Няхай лепш яго сіла пойдзе на мірную працу»,— думаў Дзяніс пра Віктара і памагаў мацеры пакаваць братні куфэрак.

—  Яшчэ кавалачак сала палажэце. Будзе жадзён! — казаў ён мацеры.

—  Адзін застаўся — хоць на заскварку крыху.

Дзе прыгода — там і гутарка. Колькі пытанняў, колькі планаў ды намераў! I найбольш — аб Віктару. Як ён пойдзе ў армію, як жыцьме там, аб чым думацьме, колькі разоў успомніць сваю вёску, сваіх хлопцаў, бацькоў! Вернецца і пацешыць старых!

Тарас і Марка, Лаўрэн і Віктар згаджаліся адзін з другім, пярэчылі ўдваіх дваім, дапаўнялі, папраўлялі адзін другога. Ніхто не думаў аб тым, аб чым думалі калісьці ў час падобных прыгод. I таму, што не было сумлівых думак, хлопцы пяялі праводныя песні...

Нарэшце, нечакана для ўсіх, пад вокнамі хаты загудзела паўсяла: пад'ехаў Тодар. У тры акны застукалі пальцы. Следам адчыніліся дзверы і ў хату ўвайшоў таварыш Віктара — Ахрэм.

—   Правёў Тодара, а цяпер прыйшоў па цябе. Пара ехаць.

—   Чуеш, маш? — запытаў Віктар і расцалаваўся з мацераю, з бацькам.

—   Мы правядзем цябе да ўзгрудка,— запэўняў Лаўрэн.

А Луцэя паспешна апраталася: надзявала шарачковы курцік, саматканую хустку і, чутно было, хліпала.

—  Маці!

Для Луцэі відно было адно расстанне з работнікам, з сцяною, на якую апіраліся і яна, і Лаўрэн. Можа, трэба ісці, можа, іначай нельга, але тое горна, што хата цуралася аднае душы, што на тапчане пры дваровай сцянс не прыйдзецца слаць пасцелі. На вешалцы каля палатах нерухома, марна вісецьме драпястая ў вялікія гвязды баваўняная коўдра. На траме запыляцца пажаўцелыя кніжкі, і не давядзецца Луцэі пячы скавароднікаў, якія так любіць Віктар. Тыя ж хлопцы, што вось перад вачыма, толькі праходзіцьмуць паміж хату і мо які з іх кше ўзрокам, а зайсці — не зойдзе! Да каго?


1 2 3 4 5 6 7 8 9