Праводзіны


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Віктар будзе недзе далёка-далёка ў арміі. а ў хаце, у бацькавым ваччу будзе свяціцца чырвоная гвяздачка на шэрым каўпачку. Ужо хутка, мо праз тыдзень, Віктара стане не пазнаць — чын чынам чырвонаармеец. Скіне жакетку, скіне шапку і, пэўна. прышле з некім дадому...

Думкі, порсткія, як вецер, шугнулі, абдалі Луцэіну істоту, на момант прыкавалі яе вочы да Віктара і мусілі абарвацца.

—  Ужо куфэрак на возе,— паведаміў Дзяніс і пайшоў з хаты першым.

Цугам, стройна, хто з гутаркаю, хто з напевам — выходзілі праважатыя. Нясло парам над іх галавою, ажио сумная лямпа калыхала няроўным язычком агеньчыку. Трэсачка на шкле кідала паяскі цені на ікону, плаксівага Яна Красціцеля, забытага, занядбанага ў кутку, на покуці, апэцканага мухамі і аплеценага павуціннем.

Віктар прапусціў усіх і азірнуўся на хату. Пустая — глянула яна на яго з цёплым приветам, як маці.

—   Развітайся,— падказала Луцэя, чакаючы яго пры дзвярах.

—   Вярнуся — не агледзщеся.

—   Каб жа яно ды так.

—   А што там гэтыя два гады.

—   Колькі разоў можна памерці, сынок.

—  Паспееце з гэтым...— ужо праказаў Віктар за дзвярыма, у сенцах.

Луцэя не адказала нічога, ды каб што і сказала, то нельга было б разабраць — у дварэ хлопцы пяялі песню.

«Ды там за Дунаем» ішло далека за гумны вёскі У ціхай ночы не хацелі гукі заміраць: рэзвым звонам нясліся яны к лесу, віталі дзесь над слішчам мерзлых паплавоў Ды, дзіва дзівам, чамусьці дваіліся, а то і траіліся, апярэзваючы разбуджаную вёску срэбраным ланцужком. Гэты ланцужок падтрэсаўся, варушыўся і звінеў

3-за гукаў песні, якія прыдавалі яскравую ўрачыстасць уз'юшанай вёсцы, гінулі стук калёс, шум дзесяткаў ког, гутаркі старых... Здавалася, дываном ішлі людзі, па тым жа дыване каціліся калё'сы двух вазоў, ціха і далікатка, хоць яшчэ завідна веска танула ў гразі. Тады нельга было абысці, каб па калені не памачьшь ног. За платы, паміж хат, з каменьчыка на каменьчык, з цурбалачкі на калочак праходзілі сяляне ў абруджаных лапцях, у абкарэлых портках, мурзатых кажухах. Лаяліся, наракалі на пагоду, на час, на беднасць — спаконнае... А вечарам вось у кожнай лужыцы — адсвет зоркі, празрысты, як шкло. Храбусцяць скарыначкі грудак, мякка, далікатна, каб не перабіць песні.

Змоўклі сабакі. Толькі мігала іх цень між асветленых хат. Чырвоны промін, што кідалі смалякі праз вокны на вуліцу, калыхаў перад вачыма няроўную вуліцу, чорныя будынкі... Як пражэктзрам, асвятлялі натоўп людзей. Ды ніхто не дбаў аб тым, каб хаду сцындць. Праважэтыя ішлі ўсё далей — Віктар з Тодарам пяялі Эл.удімі. I мо б дайшлі далека за будынкі, да гайку, каб хтось у задніх радах не перабіў пяяння воклічам:

—   Кальцавая!

—   Дванаццаць гадзін!

—   Свежыя газеты!

Некалькі хлапцоў аддзяліліся ад натоўпу і вярнуліся назад у вёску, следам за кальцавою поштаю.


1 2 3 4 5 6 7 8 9