Праводзіны


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Свежыя газеты — свята. Авось прынеслі навіны! Іх так прагне веска!

А хлапцаў не правядзеш да канца.

Дзень-друп і гэтая самая кальцавая пошта прывязе ад іх ліст: у ім будзе апісана, як і што яны даехалі — мацяркі раскажуць усім. Луцэя пахваліцца.

—   Тут канец, сынок мой! — абвясціў Лаўрэн.

—   Не забывай нас, Віктарка! — дадала Луцэя.

Настроены к развітанню, натоўп сялян спыніўся, затупаў. Усе змоўклі, пастроіліся ладам. А Віктар з Тодарам абыходзілі ўсіх і цалаваліся. 3 хлопцамі, з мужчынамі, з дзяўчатамі, з кабетамі.

I кожны праважаты, выкладаючы свае пажаданні прызыўным, адбіваў сваё пачуццё ў пацалунках.

Было шчасліва пакідаць родны куток, які іх не забудзе. Да мястэчка, калі не да павету, пратрымаюцца ў іх нугры суседскія пажаданні.

Віктар паглядзеў каперад сябе, у цямніну, азораную, але таемную, глухую, і гукнуў да ўсіх:

—  Бывайце-е здаровы!

—  Як і не было ў хаце,— казала Луцэя.

—  Або не заўсёды тое самае? Пражывеш век, а памрэш — і як не было ў хаце.

—   Старога не так шкала...

—   Чаму, усё роўна чалавек.

—   Маладому — усё наперадзе. А адгадай, што яго стрэне?

—   Судзіць цяжка...

Лаўрэн ішоў з мужчынамі пазадзе; гаварыў інакш, але, пачуўшы голас жонкі, перабіў яе:

—   А ты яго вернеш?

—   Пэўна, што не.

—   Вось, бачыш... Пасля паправіўся і дадаў:

—   Не згінем.

—   А хто кажа?

Сярод людзей.


1 2 3 4 5 6 7 8 9