Праводзіны


1 2 3 4 5 6 7 8 9

—   Марка здзівіўся.

Тарас падмацаваў суседа: .

—   А можа, ды Віктар пайшоў па шчасце — не думаеш, Лаўрэн?

—   Як каму, а мне яго служба — шчасце. Не хлушу, суседзі, ні каліва. Я рад, што мае сыны як адзін усе трое пройдуць службу...

—   Не хваліся,— перабіла Луцэя.— Паварочаюцца, як і Дзяніс, без рукі — тады шпіталь адчыніш...

—   Чаму, няйначай, усе без рукі?

—   То без нагі; без рукі ўжо ёсць...

Пакуль гутарылі, людзі гінулі з вуліцы. Рабілася цішэй. I побач з гэтым цямнела.

Як быццам бы развітанне апускала на зямлю чорную заслону, адгараджаючы тых, хто праводзіў, ад тых, каго правялі. Толькі пяць-шэсць хат заставаліся асветленымі перад ваччу Лаўрэна і Луцэі з некалькімі суседзямі...

Вунь яшчэ ў адным акне згінула святло...

Вёска ўкладалася спаць, як і да гэтага разу, ціха і ўверана. Наступнае доўгаю істужкаю гарнула дні за днямі, то большыя, то меншыя, то хмурлівыя, то ясныя. Першыя з тых, хто прыйдзе, будзе без Віктара і Тодара, другі — мо яшчэ без каго-кольвечы, а мо з кім-небудзь новым, невядомым...

Лаўрэн ды Луцэя спыніліся пры вешніцах у свой двор.

—  Бачыш, Марка, нядаўна хата была, як карчма, а тут, вось — трое...

—   Як толькі што пажаніліся. Марка адказаў смехам.

—   Жыццё плача, жыццё смяецца,— дадаў Тарас.

—   Стрэнецеся,— пацешыла Луцэю суседка.

—  Каб твае словы ды к добраму часу! Лаўрэн адчыніў вешніцы; яны скрьшнулі, як і звычайна, рэзкім тоненькім галаском.

—   Ты б іх падмазаў!

—   Я?.. А Дзяніс?

Нешта сярдзітае набегла яму на язык, але Лаўрэн стрымаўся, као не сказаць лішняга слова. Хацеў тут жа выбраць іншае, ці ж канчаць дзень злым настроем?

—  Ведаеш, Луцэя...

—  Дзядзька Лаўрэн! — перабіў Лаўрэна знаёмы голас; тэлеграма!

—  Няўжо? Дзяніс! — гукнуў Лаўрэн. Ніхто не адказаўся.

—   Ці ж ён пачуе! Ужо мо ў лесе,— пераняла Луцэя,— гукай Марку. Лаўрэн крыкнуў усцяж вуліцы:

—   Марка-а!

Мо з-за паўганоў пачуўся водгук:

—   Лаўрэн?


1 2 3 4 5 6 7 8 9