Праводзіны


1 2 3 4 5 6 7 8 9

—   Вярніся на хвілю.

Луцэя мялася каля Лаўрэна, працягаючы рукі да тэлефамы. Лаўрэн камячыў яе ў сваіх руках, шукаючы месца, на якім абарваць палеру.

—  Вось тут,— падказвала Луцэя.

Але цьмела праменне ў суседняй хаце, і Лаўрэн не ўгадваў, дзе
абарваць.                                                                                        

—   Можа, Марка прачытае?

—   Што?

Падышоў Марка.

—   Тэлеграму.

—   Адкаго?

Узяў з Лаўрэнавых рук, абарваў і стаў марудна чытаць: «Палтавы... Навою...

Політ-ю-ом паведамляе аб смерці вашага сына, забпага бандьггамі.

Штаб асобгрупы».

Апошняе слова ўперлася ў цвёрдую маўчанку, якая праз хвіліну разбілася рэзкім плачам Луцэі.

—  А Божа ж мо-ой! Панаска-а! мой сы-но-ок! Плач пранізаў паветра заспакоенае вёскі.

I праз слёзы Луцэя ўбачыла, як у некалькіх хатках мільганулі палахлівыя агеньчыкі; затраляталіся і зніклі.

А ў тым канцы, у які паехаў Віктар, забрашчала клякотка вартаўніка.

Лаўрзн памаўчаў, пакуль яна сціхне, і рашуча сказаў:

—  Не шанцуе, Марка. Што ж бы яму выслужыць да канца! I Саветам была б карысць, і мне была б радасць.

Марка маўчаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9