Праводзіны


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Раніцою, калі Дзям'ян Шпуля, бататы гаспадарны селянін, збіраўся ў мястэчка з пятнаццаццю пудамі пшаніцы, да яго прыйшоў Лаўрэн Навой пазычыць пяць рублёў

—   Лаўрэнка,— адказваў Дзям'ян,— не маю. Паверыш, не маю.

—   Ну, ты ж учора пазычыў Лукашу трынаццаць. Мне хоць бы пяць. Прыперла, всдаеш, і ніяк не выкруціцца...

—   А, здаецца, дзядзька нядаўна япрука прадаў? — запытаў Дзям'янаў сын, папраўляючы хамут.

Лаўрэн адвярнуўся да яго, паківаў галавою і адказаў:

—  Усе, браток, з гэтым япруком. Думаюць ці, можа, так хочуць думаць, шбы я тысячу рублёў узяў за япрука. Надовечы Лазар дапамінаў аб гэтым, учора Янкава Тарэся, а гэта ты...

Лаўрэн не даказаў, перапыніўся, каб не ўразіць ні Дзям'яна, ні яго сына.

Дзям'янаў сын выказаўся з выраэнаю яхідаю і Лаўрэну, як недурному чалавеку, стала відно, што думка дзецюка — думка сямейная Шпуляў: навошта перакорыць. Але Лаўрэн не сцярпеў:

—  Ніхто не ведае, што я без сала застаўся, прадаючы япрука; людзям няма чаго плявузгаць... А туг гора прыперла з япруком. Ці ж можна без каня застацца? Гэта ж наш талент, увесь наш дастатак; лепш без сала як-кольвечы перакінуцца, ніж без каня...

—  А ласне кепска што з канем сталася?

Не спагадліва, а з патаемным здавальненнем выказаў гэта Дзям'ян выбег у сенцы. Лаўрэну стала няёмка: ці заставацца ў хаце і чакаць яго назад, ці плюнуць і ісці. Але ісці легка, а грошы дзе пазычьщь? Здзівіла яго, што Дзям'ян стаў зусім нячулы да прыязненага пачуцця, якое заўсёды між імі трымалася. Чаму ён астыў і з якое прычыны? А мо гэта ён знарок? Лаўрэн прысеў на лаўку і запытаў дзецюка:

—  Саўка разам з бацькам едзе ў мястэчка?

—   Вяселле хутка?

—   Праз тыдзень.

—   Прыгода!

—   Так.

—   Аднаму адна, а другому — другая.

—   Чаму? — запытаў Дзям'янаў сын.

—   То ж я сёння Віктара адпраўляю ў Чырвоную Армію.

—   Вось як? Мо загэтым і грошы просіце?

—   То ж ведама! Не хочацца не па-людску адправіць. Прыйдуць хлопцы, суссдзі, адзін, другі — хоць чарку гарэлкі мець...

Іх гутарку перабіў увайшоўшы ў хату Дзям'ян.

—   Чакаеш? — выказаў да Лаўрэна.

—   Бачыш — спадзяюся.

—   Віктара ў армію выпраўляе дзядзька Лаўрэн.

—   Праўда? — праканаўся Дзям'ян.

—   Што ж парадзіш — трэба. Адзін ужо другі год служыць, мае чын узводнага; піша, што добра, а гэта — другога.

—   А здаецца, адзін без рукі ўжо? Які гэта?

—   Трэці...

—   Так, памог, брат Лаўрэн, ты Чырвонай Арып.

I ў гэтым сказе Дзям'яна было столькі ліхамысласці і тонкага папроку, што ў Лаўрэна стукнула ўнутры сумненне: не дасць Дзям'ян грошы. Той халадок, што апошнім часам астудзіў іх суседскія адносіны, дагадваўся Лаўрэн, дзьмуў таксама ў гэтым напрамку... I Лаўрэну ўспомніліся ранейшыя, яшчэ пры паляках, гутаркі яго з Дзям'янам. Заўсёды Дзям'ян наракаў на камуністаў, баяўся іх прыходу, прасіў святых і злых, каб тыя не дапусцілі Савецкае ўлады... Успомніў гэта Лаўрэн праз пяць год, як праз туман, і здзівіўся... Падумаў сам сабе: «Чым жа дрэнна Дзям'ян жыве цяпер? Чым ён пацярпеў пры Савецкай уладзе?»


1 2 3 4 5 6 7 8 9