Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

— Зразумела,— згадзіўся Яўсей,— справа не лёгкая... Ну, як цябе стрэлі рабочыя?

Якаў Гузік памаўчаў. Пасля, зрабіўшы невыразную міну на тиары, адказаў:

—    3 першага разу цяжка вызнаць настрой рабочых... Здаецца, не заўважна было непрыязнага ўражання... Хоць...

—    Што хоць? — падхапіў Яўсей.

—    Ды яно пустое... Палікар Скрынка правёў мяне звычайнаю лаянкаю. Напэўна, не ўпадабаў майго назначэння. Але ж ласне ўсім угодзіш? Або павінны ад капрызу ядынак цяраць агульная справа? Я трымаюся правіла...— Якаў Гузік упэўнена прайшоў па пакоі канторы.— Тады добра, калі ад гаворкі не адстае і праца, а кал: язык замяняе рукі — то машына не пакруціцца... Я б прасіў таварыш Яўсей, каб і з твайго боку гэта мелася на ўвазе...

—    Мне гэтага не трэба казаць! Я сам добра разумею... Каб у мяне былі шшыя думкі, ці ж бы я, думаеш, так за цябе стаяў? Браток ты мой... Мая праца як прадзаўкома не разыдзецца з тваёю... Хіба якія-небудзь надзвычайныя здарэнні таму перашкодзяць. Праўда... Чагосьці абодва паглядзелі ў акно.

—  Праўда,— працягнуў Яўсей,— для наладжання тваіх з рабочымі адносін прыйдзецца разоў колькі выступіць перад імі. Трэба будзе зрабіць адзін-другі сход, арганізаваць вытворчую нараду... Я, прызнацца, і прыйшоў за тым, каб цябе папярздзіць аб гэтым. Мы склікаем праз тыдзень, на суботу, вытворчую нараду; ты павінен будзеш вылажыць свае меркаванні наконт перспектыў... Га?..

Якаў Гузік мэрам бы сумеўся, але хутка ўраўнаважыўся і адказаў:

—   Паколькі будзе датычыць майго погляду, я ні перад кім яго не ўтою. Добра... Склікаййе... А Фанарнік таксама будзе выступаць?

—   Калі прыедзе да гэтага часу, запрагом і яго... Але наўрад ці ён вернецца да суботы.

—  Я думаю, павінен вярнуцца...

Яны яшчэ нейкі час пагутарылі і пад гук сірэны пакінулі кантору.

Усе, хто цікавіўся дабрабытам заводскага жыцця, мог заўважыць здольную гаспадарскую руку Якава Гузіка. Яна, гэта рука, дзе ні прыкладалася, пакідала заметны след. Усіх захапіла яго дбайнасць: хоць бы на завадзь знайшоў хто на дзядзінцы закінуты кавалак жалеза,— ані. Вароты ўшчыняліся акуратна, у вокнах з'явіліся шыбы. Да агульнага шоламу шківаў, да стуку малатоў і скрыпу напільнікаў далучыўся стук сякер, абчэсваўшых дрэвы для новага будынка пад склад. Над гатовымі вырабамі распасцёрся новы брэзент, баронячы іх ад дажджу... Па майстэрнях сярод рабочых пайшлі чуткі, што Якаў Гузік атрымаў ліцэнзіі на новае абсталяванне завода. Намякалі ка канвеер... Многім выразна кідалася ў вочы аднаўленне заводскага жыцця...

Але рэзкім няладам гучэлі цішком і адмоўныя да Якава Гузіка ноткі. Ен гэта заўважваў, бываючы ў заводзе ці седзячы ў канторы...А перад вытворчаю нарадаю яму данеслі, што некаторыя з рабочых збіраюцца яго «крыць». Нават падказалі яму, мэрам бы сам загадчык, Фанарнік, мае выступіць з нягоднымі Якавінаму плану думкамі. Якаву Гузіку запрыкрала, але ён стараўся адагнаць ад сябе сумніўныя думкі. Няхай пакрытыкуюць, каму хочацца, пасля змоўкнуць. Не павінна ж так стацца, каб гой, хто яго ставіў на месца, верыў больш словам, чымся дзелу. А гэта дзела, як-ніяк, ужо здабыта нагэтулькі, што хопіць супрацьпаставіць безадказнай гутарцы. Той гэта будзе адмаўляць, каго ўжо нічым не пераканаеш. А чэсны...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18