Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Якаў Гузік не хацеў працягваць гутаркі на гэту тэму, калі зайшоў у заўком да Яўсея. Ен зразу перайшоў да дзелавых пытанняў 1, пэўна, загэтым на Яўсея зрабіла моцнае ўражанне паведамленне Якава Гузіка аб узяцці новага заказу на плугі.

—   Справа пасуваецца,— не сцярпеў Яўсей.

—   Іначай не павінна і быць, — упэўніў Якаў Гузік.

I каб хто яго бачыў у момант выйсця ад Яўсея,— заўважыў бы, што ў Якава Гузіка пэўнасць не ў адных словах. Яна кіравала яго роўным, цвёрдым ступам, напружаным поглядам ваччу, парыўнымі рухамі рук. Якавіна постаць выгляд ала сталлю, ад якое адскочыць і шрот. Гэту асаблівасць адчувалі, вядома, і тыя, хто збіраўся яго абстрэльваць. I, дзякуючы гэтаму, нейкай надзвычайна выразнай асобаю выдзяляўся ў гэты дзень Якаў Гузік на фоне раз'юшанага працэсу работы... Молат у руках здаравеннаіа Палікара Скрынкі пры падыходзе Якава ападаў на чырвоную паласу жалеза куды мякчэй звычайнага. А рука Самуся рухлівей падляцела да казырка шапкі. На яго твары нельга было прымеціць і каліва нядбайнасці. Але што таілася ў Палікаравым ды ў Самусёвым нутры — цяжка было адгадаць. Усё ж Якаў Гузік не ўтаіу гардлівага пачуцця, калі ўгледзеў шчыльна прычыненыя вароты і падмецены двор. Як-ніяк, а яго ўплыў мае месца. «Па рабоце — няхай што-хоць, але за працаю не можа быць вышэйшых ад яе штарэсаў Ці ж трэба ў гэтым каго пераконваць?»

Гэтыя думкі ён выразна падкрэсліць на вытворчай нарадзе. Можа, каму і не спадабаецца — што ж парадзіш? Гэткі ўжо закон працоўнае культуры... Той, хто ўпарта не згаджацьмецца з яе вымаганнямі, няхай зоймецца «крыццём»... «Ды цікава, завошта ўсё-ткі мерацца мяне крыць? Няўжо двухтыднёвая служба намеснікам ужо кальнула каму-кольвечы ў вочы? А мо я застаранна ўзяўся праводзіць дысцыпліну? Ці наогул занадта пільнай з'яўляецца мая гаспадарнасць? Цікава!»

Якаў Гузік павольна ўхмыльнуўся, думаючы аб заўтрашнім. Што б яно вызначала? Аднак ён ніяк не чакаў таго, што паднесла яму жонка, стрэўшы яго на парозе.

—  Вось маеш,— казала яна,— ты быў праў...

—   У чым? — здзівіўся Якаў Гузік, вытарашчыўшы вочы на жонку.— Аб чым рэч?

—   Ужо ты стаеш лішнім з тваім намеснштвам. Толькі з паўгадзіны таму, як Сымон Кошык ліў на цябе памыі і гразіў скарпіёнамі... «Мы,— кажа,— яго ўвядом у рамкі. Гаспадар знайшоўся! Рэфарматар! Ен у нас не разгоніцца... Машынка закручана, глядзі... На нашым баку і Фанарнік, і заўком... А ты,— кажа мне і пальцам ківае,— не ганарыся так сваім станам — ненадоўга... Мы яму рыхтуем такога...»

—  Што ты кажаш? — уняверыўся Якаў Гузік.

—  Увесь двор, кажу табе, збегся... Такое прыстаўленне, што, ведаеш, гэтак прыкра, гэтак...

Якаў Гузік матнуў неахайна рукою, але балюча скрыгануў зубамі. «Значыць, яно нездарма,— падумаў ён, адышоўшыся к акну,— значыць, я мяшаю».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18