Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Перад ім паважиаю хадою папаўзла стужка чатырнаццаці дзён яго намесніцтва. Выпадак за выпалкам, здарзнке за здарэннем малявалі яму вобраз нагужнай клапатлівасці ў гаспадаранні над заводам. Кожны крок. маленькі паварот, усякі pyx, кожнае выказанае слова, нават погляд ваччу — ён праверыў, перабраў, пракрытыкаваў I — нічога! Нічога гэткага, каб хоць за вошта можна было зачапіцца, не знайшоў. Якія былі заўвагі — усе яны мелі характар таварыскіх гутарак; нават не насілі выгляду заўваг, а больш схіляліся на параду або і на просьбу. Ніводнага ўзыску не зрабіў, намёку не даў на гэта, хоць даныя настойна таго вымагалі... Тут ужо ён уступіў сваім намерам, сваей тактыцы j цвёрдасці дысцыплінарных вымаганняў. I, здэцца, усё абыходзілася ціха, спакойліаа. Праца заўважна папоўнілася ўнёсам у яе пачуцця шчырасці. Гэтак, мэрам бы рыпеўшыя, свісцеўшыя варштаты падмазаліся алеем і рушылі мяккім, плаўкім бегам... А тым часам...

Бліснуўшы перад ім вобраз Сымона Кошыка адцягнуў зашмаргу задумаў. Якаў Гузік бачыў ускудлачаны доўгі хвост Сымонавай непашаны да работы. Каму, як не Сымону Кошыку, абвяшчаў Фанарнік публічныя выгавары: за спазненні на працу, за паломку варштата, за п'янства, нарэшце... Колькі разоў барам Iу яго перад адміністрацыяй прадзаўком Яўсей? Па сваей дабраце Яўсей браўся выправіць Сымона... І каб узяў да апытаў усіх рабочых, кяведама, in хоць каторы быў ба на Сымонавым баку... Ну, але ж... Сымон Кошык паўстае на яго, Якава Гузіка, і грозіць, грозіць... Якое ён мае права на гэта?

Мімавольна аднялася ад падлогі Якавіна нага і грузна апусцілася назад: па пакоі пранёсся гулкі стук.

—   Што з табою? — запытала Якава жонка.

—   Нічога, давай абедаць...

Вялікая, прыбраная ў плакаты і партрэты зала заводскага клуба ўжо гадзіну упускала ў сябе рабочых. Яны сцякаліся ў яе непарыўным касніком. Усё большы лік чорных палосак украпляўся ў белыя рады доўгіх лавак. Часцей мітусілася чырвоная заслона над нелапою сцэнаю. Выразнымі буйнымі літарамі зазывалі аншлагі: «Павялічвай вьггворчасць працы!», «Паднімай якасць прадукцыі!». Кожны прачытваў надпісы. Але дапамінак, які яны давалі, тут жа тануў у рэзвых спрэчках аб іншых пытаннях. У напушчаным ад цыгар дыму бляднела выразнасць літараў і разбягаўся іх сэнс. Адчувалася агульнае хаценне — хутчэй пачаць нараду. Руплівыя бегалі на сцэну, вярталіся назад, штосьці паведамлялі другім... Ужо мінула гадзіна пасля прыўрочанага часу, а паседжанне не адчынялася. Якаў Гузік усякся думаў аб прычынах гэтага. Ён чула прыслухоўваўся да кожнага слова, якое гучэла каля яго. Яму здавалася, нібы многіх увага звернута ў яго бок. Прынамсі, ён падмеціў гэта не раз. Вунь. справа ад яго, у кутку, Палікар Скрынка згуртаваў грамадку з некалькіх чалавек. Стаіць гоман, рогат, ідзе аглядка ў бакі. А воньдзе дырыгуе рукамі перад трыма рабочымі Сымон Кошык... Няцяжка здагадацца, што гэта рэпетыцыя перадстаячых выступленняў. Напэўна... Трэба мець на воку, іначай...

Але ў Якава Гузіка сабрана досыць пораху, каб адстрэліцца па ўсіх бакох. Ён падгатаваўся да ўсякіх нечаканасцей. Няведама, як далей, а пакуль у яго слабага месца няма. Няма — ён выпрабаваў сябе, праверыў... Вось няхай адно...

Якаў Гузік намерыўся яшчэ раз прааналізаваць сваю нядоўгую працу і паводзіны, свой пабудаваны на наступнае план, але быў снынены датыкненнем чыесьці рукі.

—  Гатуешся? — запытаў падышоўшы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18