Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

      Ах, гэта ты, Лазар? — адказаў Якаў Гузік.— Я гатовы! — дадаў ён.

Лазар, майстар слясарнага цэха, сярэдняга росту мужчына, бландын, з мілавідным тварам, прысеў побач Якава Гузіка.

—   Гатуйся, а то будуць крыць! Цэлая шайка сабралася...

—   Завошта, цікава, скажы мне? — запытаў Якаў Гузік.

—  Або я ведаю... або хто ведае... або яны самі ведаюць?..— лаціснуў плячыма Лазар.— У многіх жа так — дзе ўпускаюць рукі ці розум, там выручае язык... Нездарма ж кажуць, што язык без касцей... Так і гэта...

Лазар нахіліўся да Якава Гузіка, каб казаць яму далей, але раптоўна званок яго перабіў.

Калі яны з Якавам паднялі вочы, шарганулі вяроўкі і заслона агаліла сцэну. Усе мігам змоўклі, гледзячы на пастаўлены сярод сцэны столік, за якім стаяў Яўсей.

—  Прашу супакоіцца,— праказаў ён і яшчэ раз пазваніў. У залі зрабілася зусім ціха.

—  Каб весці наш сход, трэба выбраць прэзідыум. Каго? — падаў ён са сцэны.

—  Кавадлу! Сурэшку! Скрынку! Садовіча!..

Дзесяткі выклікаў, мацнейшых і цішэйшых, танчэйшых і грубейшых, фадам па даху, лінулі да Яўсея. А следам некалькі чалавек, у тым ліку і Якаў Гузік, накіравалі вузкімі праходамі к сцэне. I не паспелі яшчэ ўсе ўладувацца каля стала, як Яўсей агаласіў:

—  Слова для даклада аб перспективах гаспадарчага стану завода мае таварыш Гузік.

Відаць было, што для Якава гэта сталася перадчасным, бо ён раптоўна ўзняўся з крэсла і паглядзеў на Яўсея. Той нешта яму сказаў і сеў...

Праз момант ужо Якаў Гузік стаяў з правага боку стала, на адкрытай сцэне і выкладаў сваю праграму працы і планаў. Ён гаварыў павольна, з націскам на частых словах, пераказваючы некаторыя сказы двомчы. Раз-поразу ён зазіраў у большыя ды меншыя панерачкі, якіх цэлы жмак трымаў у руках і ўсё яшчэ дабаўляў з кішэні. Прыводзіў шэраг яічбаў...

Гутарачы, не мінаў акідаць паглядам залу. 1 заўважаў, што яго пільна, старанна слухаюць. Сотні вачэй накіраваны праўцом яму ў твар. Ловіцца кожнае яго слова. Кожны падкрэслены ім сказ выклікае прыметныя калыханні ўсяе залы. Гэта надавала яму настрою, хэнці, захаплення. Ён нядбайка прапускаў без увагі рздкія выгукІ супроць яго, што іх кідалі дзесьці з задніх лавак і налева ад яго^— з пярэдніх. Ён адчуваў, што яго прамова мае значны ўплыў на рабочых і акрэслівае іх пэўны настрой. Апошні наўрад ці спрыяцьме яго непрыхільнікам!.. Ужо відаць — гэта...

Захоплены прамоваю, Якаў Гузік не пачуў, як Яўсей падаў папераджальны званок. Тады бліжэйшы да яго, рагавы сябра прэзідыума, тузануў яго за рукаў.

—  Ужо тэрмін? — запытаў Якаў Гузік у Яўсея, перарваўшы казанне.

—  Акурат, нават пяць хвілін болей...

—  Дык я канчаю...— абярнуўся ён да залы.— Значыць, пераказваю, нам патрэбны, паперш усяго, старанныя, уважлівыя, дбайныя адносіны да працы. Гэта асноўнае. Без гэтага немагчыма наладзіць ніводнага прадпрыемства, без гэтага нельга чакаць развіцця прамысловасці, нельга пабудаваць сацыялізма. Без гэтага не разаўецца і наш завод. Глядзець на справу, як на чужую, адносіцца да яе, як да казёншчыны,— гэта самы большы вораг сацыялістычнага будаўніцтва.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18