Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Сказаўшы гэта, Якаў Гузік павярнуў к сталу. За ім панясліся гучныя воплескі.

—   Хто мае запытаннІ? — пераняў іх Яўсей выкрыкам да сходу.— Падавайце на запісках... А таварыш Гузік,— абярнуўся ён да Якава,— зараз адкажа?

—   Ці не было б лепей злучыць у адно і адказы на запытанні і заключнае слова? — запытаў Якаў Гузік.

Яўсей перапытаў сход — усе згадзіліся на Якавіну прапазіцыю.

—  Дык зробім перапынак, пакуль таварышы пададуць свае запытанні, атады...

Раптоўна прайшоўшым гулам сход кампенсаваў і гэту Яўсееву праназіцыю.

Пасля перапынку пайшлІ спрэчкі. АдзІн за другім выходзілі ка сцэну прамоўцы і на ўсе лады абгаварвалі Якавіну прамову. Яго імя вярцелася і перавёртвалася на ўсе лады. Яго думкі і планы перастаўляліся з месца на месца, папаўняліся, крытыкаваліся. J3 першага погляду ладзілася гэтак, нІбы кожны сказ новага прамоўцы быў пажаданым дадаткам да яго плана. I Якаў Гузік са эдавальненнем, з самаўцехаю выслухаў каля пяці чалавек. Але раптам тон абгаварэння змяніўся. На сцэну выйшаў Палікар Скрынка.

— Мы не павінны спыняцца на Гузікавым плане,— пачаў ён сваё слова.— Якаў Гузік мала чым сябе зарэкамендаваў, каб мы маглі паверыць у рэальнасць яго вылічэнняў... Болей таго, мінулыя два тыдні яго работы паказалі, што нашаму заводу нельга пакладаць надзей на новага гаспадара... Адна рэч — надняць з зямлі жалеза, а другая...

Якаў Гузік нервова закоўзаўся па крэсле.

«Гэта ж жывая, злосная напрасліна, брахня, гэта безадказная балбатня»,—праказаў ён сам сабе. Палікар Скрынка вынес сваю беспадстаўную варожасць і труціць ёю здаровыя сэрцы! Няўжо гэта нікому не карціць? I чаму-такі Яўсей дазваляе разводзіць атрутлівую дэмагогію? Няўжо і ён паспеў зняверыцца ў Якаве Гузіку? «Калі чаго добрага, дык я сам...»

Перад Якавінымі вачыма мігнуўся на змену Палікару Скрынку Сымон Кошык. Тыя самыя словы, што кідаўся імі Скрынка, папяцелі і з вуснаў Кошыка. іх нельга было чуць без вострага хвалявання, без злосці і суму...

I Якаў Гузік дэманстрацыйна сышоў са сцэны. Ён прытуліўся ў цёмным праходзе за грудаю дэкарацый і прачакаў, пакуль скончыліся спрэчкі... Ён выйшаў назад на сцэну тады, калі апошні прамоўца канчаў сваё слова. Якраз яно было прысвечана ў яго абарону. Лазар, які гэта слова трымаў, рашуча і востра накідаўся на «безадказных балбатуноў», агаляючы іх беспадстаўнасць.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18