Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

3 гэтым настроем Якаў Гузік кінуў сцэну і прэзідыум. У праходзе да выйсця ён пачуў гутарку аб рэзалюцыі па дакладзе, але не спыніўся. Перад яго ваччу міганула з дзесятак рук і знікла за форткаю ўшчыненых дзвярэй. Наступнае глядзела на яго поўнай невыразнасцю. Як жа далей разгортваць працу? «Заставацца простым выканаўцам Фанарнікавых загадаў, і толькі? А думкі, намеры, хэнць і жаданне запраторыць у нутро? I на другой нарадзе падпасці абстрэлу за бясчыннасць? Не! лепей вярнуцца да варштата і адзначаць, што ты нешта творыш... Тады няхай мне скажуць, чаму яны мяне адрывалі ад яго? Навошта ламалі роўную хаду майго жыцця?.. Незразумела...— Якаў Гузік спыніўся перад сходам!.— Ды што я? Трусіць перад кучкаю безадказных балбатуноў? Масы рабочых за мяне. Не было б таго, ці гэтак бы слухалі маю прамову! Ці пляснула б мне хоць адна рука! Дарма! Я не дазволю перад кожным каменьчыкам сыходзіць убок. Гэта будзе не праца, не творчасць, а ломка, знішчэнне».

Якаў Гузік заварачваў на вуліцу. калі з адчыненага акна клуба пачуў заключныя воплескі. Чаму і што яны?

—  Нецікава; яны справы не паправяць,— праказаў ён і накіраваў дамоў

Якавіна рука кратала закрутку брамы, калі над яго вухам празычэла:

—  Таварыш Гузік?

Ен збянтэжана адхіліўся і ўгледзеў перад сабою Яўсея.

—  Чаго ты ўзлаваў і не дачакаў да канца нарады? — запытаў ён Якава Гузіка.

Той хвіліну памаўчаў, пасля адказаў:

—  А чым канец цікавей пачатку?

—  То-та і ёсць, што цікавей... I вось чаму... Ха-ха-ха!—Яўсей весела смяяўся.— Пакрылі, ведаеш, на ўсе сто процантаў і так... Ужо не пасмеюць другі раз... Ты думаеш, дрэнна, што мы зрабілі нараду,— ніколі. Гэта навука брахуном... Будзеш бачыць... Давай пройдзем на хвіліну...

Яны рушылі з месца.

—  Усё ж мне здаецца, — пачаў на хаду Якаў Гузік,— што... гэтым іх не правучыш... Мне здаецца, тут павінна падыходзіць з іншага боку... Кожнаму, хто мае здольнасць і стараннасць да працы, павінка быць забяспечана поўная мажлівасць гэтага. Мне здаецца, што мы занадта многа гаворым... Ці не пара было б пільней узяцца за працу...

—   Чакай, чакай,— пераняў яго Яўсей.— Ты перагінаеш палку... Мы супольна будуем сацыялізм... А таму ўсе як адзін мусім быць у курсе гэтага будаўніцтва. Нельга абсякаць рабочую ініцыятыву... Толькі...

—   Толькі няможна таксама збіваць з дарогі наладжанае працы... Мне здаецца, што вельмі шкодна ўпонерак рэальнай ініцыятыве ставіць дзесяткі неправераных доказаў... Вось сённяшняя парада выразна паказала, куды б мы зайшлі, каб згадзіліся з Палікарам Скрынкаю або Сымонам Кошыкам... Удумайся адно, як ён становіць свае пытанне... Па-ягонаму, выходзіць, што мы не павінны меиь жаданага рэжыму на прадпрыемстве. Кожны, як захоча, гэтак мусіць рабіць. Што ж тады выйдзе? Да чаго мы дойдзем?

—   Я згодзен, таварыш Гузік, з тым, што нам яшчэ шмат давядзецца папрацаваць над выхаваннем культурных адносін да працы... Нам у гэтым напрамку стаяць агромністыя задачы... Але браць пад сумненне ўсіх і ўсё і апускаць рукі...

—   Так, цяжка падняцца рукам, па якіх б'юць кіем... Я з вялікім натхненнем ішоў на гэту працу, я з усёй шчырасцю ёй аддаюся, не даражу здароўем і часам, абы ляпей наладзіць вытворчасць, шырэй разгарнуць прадпрыемства, удасканалщь абсталяванне, а мне кідаюць мянушкаю... «гаспадар»... Ты толькі ўдумайся ў сэнс і вымову гэтага слова... 3 якою агідаю ў твары выказвае яго Палікар Скрынка ды яго сябры... «Гаспадар» — гэта перашкода гультайтву, нядбаласці, абыякасці ў адносінах да працы. А па-іхняму — таго не павінна быць... Ці ж можна дазволіць сабе дайсці да гэткае апушчэльнасці? Дбалае гаспадаранне, бачыш ты, зычыць дакорам, іроніяй... Н-не, не...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18