Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Якаў Гузік рашуча замахаў рукою і больш пэўна пачаў адбіваць крокі. Яўсей не меў чым яму супярэчыць. Абодва нейкі час памаўчалі. Але кожны адчуваў патрэбу далейшае гутаркі, Зачэпленае імі пытанне інтрыгавала абодвух. Без поўнага яго высвятлення нельга і кроку ступіць у справе гаспадарання над заводам. Загінаючы за рог вуглавога дома, і Якаў Гузік, і Яўсей, як згаварыўшыся, У адно слова праказалі:

—  Мы павінны...

Атрымалася нечакакым і смешным.

—  Кажы, ну,— падаў Яўсей.

—  Кажы ты,— перадаваў яму пяршынства Якаў Гузік. Аднак ніводзін не паспеў вымавіць і аднаго сказа, як да іх данёсся

рэзкі гоман з процілеглага боку вуліцы. Яны настаражыліся.

—   Палікараў голас,— шапнуў Якаў Гузік Яўсею.

—   Няўжо?

—   Я табе кажу... Во, чуеш.— Яны прытуліліся да шэрае сцяны будынка і сталі прыслухвацца.

—   Вось зараз ён пачухае тылак,— казаў Палікар Скрынка дваім сваім спадарожнікам.— Яму гэта гаспадаранне вомегам вылезе.

Знайшоўся!.. 3 гразі ды ў князі... Гэта табе, галубчык, не бывалашкяе... Трэба забыць...

—   Не, ты яго, Палікар, па-мастацку пакрыў... Паглядэі, ажио не ўстоіў і сышоў са сцэны... Го-го-о! Міла было глядзець... Абіў усю пахвальбу...— падхвальваў Палікара Скрынку чыйсьці голас.

—   Я яму вольна дыхнуць не дам... Не я буду, калі не выжыву яго з завода... Не пасобіць нічога і Яўсей...

—   Зазнаўся, сукін сын... Ты паглядзі, нройдзе майстэрнямі, дык як сгары гаспадар... Жыла!.. Вось і заўчора — падыходзіць да мяне і зразу: «У вас недагледжаны варштат», і бярэ, ведаеш, анучку ды пачынае пры ўсіх падчышчаць... Ласне гэта таварыскія адносіны да нашага брата — рабочага. А запытай Самуся, штодзень, сукін сын, падсочвае за кожным, ці не спазніўся на хвіліну-другую...

—   Начальству падлагодніваецца... Без мыла лезе... Го, цяпер пай шоу народ!..

—   Праўду, Палікар, кажаш — трэба гадаў асякаць... Няможна даваць зазнавацца... Барані Божа...

—  Не зазнаецца... Калі не паможа словам, дык... Далейшыя словы гутаркі скраў рантоўны стук брамы ў суседнім доме.

Якаў Гузік парыўна адхіліўся ад сцяны і намерыўся ісці ўслед знікшым Палікару з падарожнікамі. Яўсей яго перапыніў:

—  Куды ты?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18