Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Цікава даслухаць... Ці чуў ты? Вось, браток, І разгортвай работу!., Ах! Ты ведаеш...Яўсей узяў Якава Гузіка пад руку і завярнуў назад...

—   Ці ж варта прыслухвацца да таго, што шэпчацца па куткох, украдкам, з боку людзей... Я табе кажу, што падобныя людзі не ў моцы выйсці з рамак балбатуноў...

—   Няпраўда, Яўсей... Наша нарада паказала... што мы не можам або не хочам падтрымаць на надежная вышыні аўтарьггэту тых, каму даручаем адказную працу... Праз гэта многае губіцца...

—   Недаверак, скажу табе... Якаў... кінь... Табе даверылі — трымай...

Яны параўняліся з дваром Якавінай кватэры. Якаў Гузік прасунуў руку за зашчапкаю.

—  Ды я... не паддамся пустой дэмагогн... Я не сыду займаздароў са шляху творчае працы... Намеснікам, загадчыкам ці каля варштата — я роўна шчыры работнік... I мяне не любіць той, хто не ўмее і не хоча працаваць...

Стукнула зашчапка, і дзверцы, як на спружынах, адскочылі ад вушака. Якаў ГузІк працягнуў Яўсею руку.

—   Ваша ўстакова пааінна быць на маім баку.

—   Якаў... ці ж можа фабзаўком ісці супроціў уздыму нашав вытворчасці?

—   Мне здаецца, ні ў якім чыне... Ён не мае права...

—  Я чуў, таварыш Гузік, што ў вас тут гібель непаразуменняў? — перайшоў Фанарнік да дзелавое гутаркі...

Якаў Гузік павярнуўся да адчыненага акна і праказаў:

—   Ёсць... Няма чаго хаваць...

—   У чым жа справа? Вы хіба не патрапілі?

—  Так,— хапіўся Якаў Гузік за Фанарнікаў сказ,— не патрап іў... Я мерыўся ў адно, а пацэліў у іншае...

—  Як гэта?

—  Ды так... Я паспрабаваў крыху націснуць на нашу нядбайнасць, як атрымаў адбой... Не падабаецца некаторым...

—   А ласне на нашым заводзе гэта наглядалася?

—   Таварыш ФанарнІк, вы хіба не бывалі ў нашых майстэрнях?..

—   Вы за мяне...

Фанарнік пачырванеў і рушыў з-за стала...

—  Вас не было, і, безумоўна, я мусіў за вас...

—  Так, гм... ці надоўга...— У скрыжаваным тупанні па канторы Фанарнік знянацку наткнуўся на Якава Гузіка.

Абодва папрасілі адзін у другога прабачэння і разышліся на значны адгон...

—  Я не ведаю, чым я вам замінаю?..— праказаў Якаў Гузік і азірнуўся да дзвярэй.

У гэты момант у кантору ўбег майстар слясарнай Лазар.

—  Я болей не магу так... Гэта чысты крымінал... Як назнарок... Учора зламалі варштат, дык даў выгавар. А сёння прыходзяць з эркаі і абвінавачваюць у грубых адносінах да рабочых... Я пытаю ў вас аднаго, таварыш Фанарнік, ці мы павінны ламаць машыны з падзякаю, ці нам... Я болей не магу так; я прашу зняць з мяне абавязкі загадчыка майстэрні... Фанарнік крыху памаўчаў, пасля адвярнуўся да Якава Гузіка і праказаў:

—  Пайдзеце з таварышам Лазарам і выясніце, у чым рэч...

—  Давайце ўсе разам пойдзем,— пазваў Факарніка Якаў Гузік. Фанарнік падняў вочы ўгору, паглядзеў крыху на замусленую люстру пад столлю і адказаў:

—    Я маю больш важныя справы, таварыш Гузік. Мне да нядзелі трэба прадставіць падрабязны план перспектыўнага развіцця нашага завода... Я буду прасіць вас...

Але ж вы ўжо болей трох тыдняў, як не былі ў заводзе... Я хоць пакажу вам тое, што ў вашу адсутнасць завёў... Ці ўхваліце вы, ці, можа.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18