Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Якаў Гузік спадылба сачыў за ўсім гэтым, несупынна пралускаючы тварам нецярплівую ўхмылку. Побач яго стаяў Лазар. Гэты натужна чакаў, чым кончыцца цягучая, густая маўклівасць, і азіраўся ў акно. Ен перапалохаўся, калі раптам Якаў Гузік мсрскануў яго за полу і пацягнуў да выйсця.

—  Вось табе прыклад увагі,— праказаў ён да Лазара за дзвярыма.— А пасля скажа, што без яго я не мусіў...

Лазар згодліва паківаў галавою.

—   Я разумею, таварыш Якаў, што табе вельмі цяжка ў гэтых умовах працаваць... Толькі скажу адно — цябе рабочыя паважаюць... Я пераканаўся цвёрда. Бачыш, як праводзші тваю прамову на нарадзе? Як прагліва лавілі кожны сказ твайго заключнага слова?.. Ды ў заводзе можна чуць шчырыя, спагадлівыя водгукі аб тваім кіраўніцтве. Не патурай на адзінкавыя выступленні. Гэта выключнасць. Гэта болькі, якія легка загояцца самі сабою. Зусім іншае са мною. Мне трэба пакінуць слясарную... Я не магу далей.

—   На гэтыя болькі трэба добрага хірурга, таварыш Лазар,— не згадзіўся Якаў Гузік.— Пакуль яны загояцца, многа крыві атруцяць... Глядзі вось, ці гэта лад, каб сярод работы майстар пакідаў майстэрню і бег прасіць дапамогі?.. Ласне можна ўносіць падобныя перабоі ў працы?..

Абое да таго захапіліся гутаркаю, што не заўважылі, як падышл! да варот завода. Угледзеўшы іх здалёк, Самусь адчыніў дзверы і стаяў навыцяжку. Лазар паглядзеў на яго і штурхануў Якава Гузіка.

—   3 якога гэта часу? — шапнуў ён.

—   Гэта?..

Якаў Гузік абарваў сказ на слове: ім перагарадзіў дарогу прадзаўкома Яўсей.

—  Ідзяце?.. А я накіраваў па вас... Дзе таварыш Фанарнік? — Сухасць у яго голасе зацікавіла Якава.

—  Чаго ты па нас?

—  Рабочыя прасілі; яны самахоць наладзілі сходку і хочуць акрэсліць да вас свае адносіны.

Для Якава Гузіка Яўсеева паведамленне было нечаканым. Яго заінтрыгаваў і ў той жа момант нашарохаў сход рабочых. «Што б то было?» — кальнула думка. I, падганяны ёю, Якаў Гузік хутка зашагаў да завода. Лазар пайшоў за ім, а Яўсей заднім... Яны былі каля дзвярэй у завод, як на дзядзінцы паказаўся Фанарнік. Учатырох, адзін за другім, яны ўвайшлі ў майстэрню завода і кучкаю згрудзіліся ў праходзе паміж фрэзеровачнай і сталярнай. Прайсці ўглыб было нельга: перад імі тоўпіўся мітынг, слухаючы імправізаванага прамоўцу. Стоячы на сталярным варштаце, з гэблем у руках, прамоўца гукаў:

Я сведчу ад усяго нашага цэха, што Якаў Гузік — найлепшы таварыш. Ён ні разу не пераступіў мяжы таварыскіх адносін... Нам ірэба раз назаўсёды сказаць — досі тузаць нашу адміністрацыю за кяма нішто. Паводзіны некаторых з нашых таварышаў павінны быць знішчаті—Што_гата — служба агульнай.сцраве ці_дзяльба чужога?

Яшчэ не сціхлі з боку рабочых гукі адабрэння яго словам, як чарговы прамоўца з тымі ж палкасцю і рашучасцю бараніў Лазара:

—  Ніхто не скажа без задняй думкі, што Лазар — дрэнны гаспадар. Ніхто, за выключэннем рэдкіх ядынак, не паскардзіцца на яго адносіны да нас. Трэба адкрыта сказаць, што таварыш Лазар дрэнны майстар для дрэнных рабочых. Нельга папускаць разбазыранасці ў часе працы. Няможна патураць дураслівасці... Вы, таварыш з рабоча-сялянскае інспекцыі, так і запішэце... Мы ні ў чым не вінавацім ні Якава Гузіка, ні Лазара Стукалкі.

Апошнія словы прамоўцы зліліся ў гучных воплесках сходу, які, сцяною павярнуўшыся да месца, дзе стаялі Якаў Гузік, Фанарнік, Яўсей і Лазар, гукалі «брава»...

—  Я вельмі рад, таварышы рабочыя, што вы...— зрабіўшы два крокі наперад, загаварыў расхваляваным голасам Якаў Гузік...— У мяне не хапае падзякі, якую я мушу вам падаць за вашу ўвагу... не да мяне, не да Лазара, а да тэй працы, да тае справы, на якую мы разам з вамі пастаўлены. Я веру...

Гучны, урачысты свіст сірэны падхапіў яго словы і панёс далека-высока па-за сцены завода.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18