Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

«Які я цудны, аднака,— разважыў Якаў Гузік, ідучы назад да завода.— Стану аднімаць ад таварыша Фанарніка час. Ен жа выжане мяне з кабінета. Дай ты рады, уздумаў... Чалавеку столькі абавязкаў, цэлае прадпрыемства ў руках, а я... Цьфу ты, кікудышніца...»

3 гэтымі развагамі Якаў Гузік падышоў да ўвахода ў завод. Ён спакойліва намерыўся ступіць у двор, як стораж знянацку хапіў яго за рукаў.

—  Ты мяне шукаў, Якаў? — запытаў ён.

Якаў Гузік умомант перамяніўся ў настроі і суровым паглядам кінуў на Самуся.

—  Шукаў... 3-за цябе мусіў у кантору хадзіць ды назад... Думаеш, я, па-твоему, не даражу часам...

Стораж не чакаў гэтага ад Якава Гузіка і, недаўмённа вытарашчыўшы вочы, глядзеў яму ў твар.

—  Так, цябе ніколі не застаць на тваім месцы... Я ўжо не кажу пра тое, каб ты хоць каліва выявіў увагі да прыўручанае табе справы.

Стораж не ведаў, што адказаць, і толькі паціскаў плячыма, мармычучы сабе пад нос.

Будзь то загадчык завода ці хоць бы стораж... I не нарвіся апошні на Якава Гузіка са сваім запытаннем, засталося б без лішняе гаворкі і непатрэбнае лаянкі. А то... Якаў Гузік яшчэ пры дзвярах у майстэрню падняў угару знойдзены кавалак жалеза і памахаў ім у бок Самуся. Праўда, услед гэтаму ён упічна сабе засмяяўся і праказаў да рабочых:

—  Гэта мая надмерная стараннасць. Натура гэткая — не магу цярпець, калі бачу глум ці непарадак. То ж усё наша праца, нашы старанні... Калі мы іх не шанавацьмем — тады?..

Рабочыя не паспелі выявіць сабе, да чаго былі Якавіны словы, і пакінулі Якава Гузіка без адказу... Ён нездаволена кінуў поглядамі управа ды ўлева і пайшоў да сябе, к слясарнаму цэху.

У майстэрнях пачынаяася праца: вярцеліся такарныя варштаты, бразгала начынне, шыпела тачыла. У кавальскай майстэрні хтосьці знарок надзвычай моцна ляннуў молатам па лісту жалеза. Рэзкі ляск прайшоў па ўсяму будынку, балюча ўрэзаўшыся Якаву Гузіку ў вушы.

—  Мудрагельства — не болей,— вылаяўся ён. I не паспеў лакончыць думкі, як пачуў знаёмы голас:

— Гаспадар! Гга-аспадар!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18