Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

—  Чым скончылася ў канторы, скажы? — яхідна перабіў яго Палікар Скрынка.

Якаў Гузік маўчліва ўсміхнуўся і пайшоў далей. Спыніўшыся каля свайго варшггата, ён раптам перанёсся думкамі ў нядаўняе мінулае і праказаў:

—  Кпіць, і хоць бы што... А замест гэтага — прылажыў бы чалавек болей старанняў, тады... Пры ахвоце ды адданасці працы і парадак будзе і нічога не страціцца. Калі ўспомніць... Чым жа дрэнна была наладжана наша паходная майстэрня? Люба! Дагляд, парадак, чыстата... Ці ж гэта вада? «Гаспадар».

Ён яшчэ раз аглядзеў паднятае пры варотах завода жалеза і прыняўся за работу.

Якаў Гузік зацягнуўся ў працу да забыўнасці. У яго руках напільнік хадзіў па сталі, як смычок па струнах. Яго скрып — то былі зыкі ад струн.

Яго твар выдаваў настрой замілавання. Пагляд свяціўся здавальненнем. Каб хто за ім сачыў, то бачыў бы, як Якаў Гузік старанна вымяраў куты выпіленых шрубак, агладжваў у іх рубы, наводзіў ровень. Гатовыя — складаў памяркоўна, акуратна ў правільныя стосікі. Для яго ў часе працы не было іншага свету, апроч таго, які абымаў сабою варштат, напільнік, кавалк» сталі. Загэтым Якаў Гузік амаль што не азіраўся ў бакі, не аднімаў ні вачэй, ні ўвагі ад работы. Рэдка, мо два-тры разы ў гадзіну, яго ўзрокі траплялі на засмуглае, але асветленае сонцам акно. Кладучы гатовыя шрубкі, ён таксама зазіраў на знойдзенае жалеза, якое ляжала тут жа.

Але ні пагляд у акно, ні заўвага да жалеза не перашкаджалі яго роўным, адмераным поцягам напільніка па сталі.

«За працаю — будзь працаўніком,— разважаў ён сам з сабою.— Трэба разумець, што ты працуеш не на вецер, не ў чужую кішэню. Працуеш — гэта ствараеш. Чым лепш створыш тую ці іншую рэч, тым большую прынясеш сабе карысць. Сабе... Вось што дорага. Каб, здаецца, усім, як мне, гэта было ясна і блізка — гады... я б не знаходзіў тады за варотамі завода кінутага жалеза... «Гаспадар». Чамусьці Палікару гэта смешна.,, I ўшалопаў ліха ведае што! Замест таго каб лішні раз молатам стукнуць — ён пяць разоў языком ляпне... i лічыць сябе задаволеным. А там...»

Якаў Гузік нагнуўся, каб палажыць народную шрубку, як пачуў на сваім плячы чыюсьці руку.

— Вось дык запрацаваўся — можна жывым украсці,— пачуў ён каля вуха.

То быў Яўсей, старшыня заўкома.

Гэта здзівіла Якава Гузіка.

За два гады яго працы на заводзе, калі Яўсей кіраваў заўкомам, Якаў Гузік не меў выпадку сысціся з ім ці пагутарыць. Неяк ішлося так, што ён, Якаў Гузік, аставаўся нікім не заўважаным, сам сабою, адным. А тым часам не прапускаў ніводнае сходкі, ніводнае вьггворчае нарады. Нават на многіх выступаў, падаваў прапазіцыі, спрачаўся — і ўсё гэта недзе гінула, нікла. Нарэшце, мо з паўгода назад, з лёгкае рукі Палікара Скрынкі, яго пачалі пазнаваць як «гаспадара». Чаму «гаспадара»? А таму, што, всдаеце, Палікар Скрынка падлічыў, што на кожныя тры выступленні Якава Гузіка два з паловаю падаюць на гаспадарскія пьгганні; а яго гутаркі агульнага характару — выключна круцяцца вакола «ўпарадкавання вытворчасці на заводзе». Яшчэ прымела Палікару Скрынку заўважыць Якавіну клапатлівасць над парадкам у заводзе: падкяиь кінутае жалеза, падмазаць станок, прычыніць дзверы, Усё гэта казала за яго пільную гаспадарнасць — чаму ж не даць Якаву Гузіку мянушкі «гаспадар»? Палікару Скрынку гэта было за ўцеху, калі ён гукаў Якава Гузіка, дзе трэба, а дзе не трэба, гаспадаром і паўсюдзіў тэту мянушку па заводзе і за яго сценамі. Чуў аб Якаву Гузіку як аб «гаспадару» і прадзаўком Яўсей.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18