Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Якаў Гузік не ведаў, як праламлялася ў Яўсеі значаные яго мянушкі. Ну, ніколі ж не думаў каб так, як у Пал і кара Скрынкі... «А хоць бы і так»,— рашыў Якаў Гузік у той момант, калі ўгледзеў перад сабою Яўсея.

Той не даў Якаву Гузіку спыніцца на гэтай думцы, як вылажыў перад ім зусім адваротнае.

— Ты знаеш,— сказаў ён Якаву Гузіку,— у мяне зарадзілася думка аб тым... як бы табе сказаць... каб гэта цябе высунуць намеснікам загадчыка нашага завода. У мяне пра цябе пыталі не раз...

Якаў Гузік вытарашчыў на Яўсея вочы і не ведаў, у чым тут справа,— у жарце ці ў іроніі. I палічыў лішнім весці далейшую гутарку на гэту тэму... Але Яўсей наступаў:

—   Кадаўбец нас пакідае. А я не толькі чуў аб табе многа цікавага, a і ведаю добра сам, што ты... Думает, ніхто не заўважае?..

—   Гаспадар? — перабіў Якаў Гузік і паглядзеў на жалеза, якое муляла яму вочы.

—   Я насур'ёз, таварыш Гузік... Гэта не мяне аднаіо думка, a Я раджу падумаць аб гэтым...

Якаў Гузік, казаць праўду, зрэдку тайком, самнасам. дапушчаў думку аб гэтым. Але яе здзяйснення ён не спадзяваўся... У яго не было вялікіх намсраў, не вытыркала жаднага імкнення да адказных пасад. I над тым, што б ён рабіў, каб гэта яму выпала штокольвечы нечаканае ў гэтым напрамку, Якаў Гузік не гадаў.

— Я падумаю! —сказаў ён Яўсею і, калі той раптам адвярнуўся на вокліч, прыкусіў губы.

«Глядзі ты, якая трапіла да мяне смеласць. Гэта табе не жалеза падняць!»

I чамусьці да самага вечара ўжо зусім іначай ішла ў яго праца.

Напільнік хадзіў тым жа тэмпам, што і да Яўсея, а вось спору паменшала. Паменшала спору, бо Якаў Гузік адчуваў, пабольшылася ў галаве навеяных Яўсеем думак. «Намеснікам загадчыка завода! Гм... Яно не бесцікава, ды каб не было падобна да жарту! Ці ж мне калі аб гэтым прыходзілася думаиь усур'ёз, дай ты рады... А тым часам... Не ведаю, адкуль гэта бярэцца»,— недаўмяваў Якаў Гузік.

Ён пацспваў плячыма і падазрона пазіраў у той бок, дзе схаваўся Яўсей. Хоць бы той не чапаў яго! А то проста разварушыў Якавіна нутро, ускаламуціў жаданні...Стаць кіраўніком гэткага прадпрыемства, як іх завод. 3 пяцістама рабочых, ласне малая справа?

і-ў-гэтан раздуме Якава Гузікатаілася салодкая забава і трапяткая трывога. Ранейшая ўвага да свайго вар штата вачавідкі пашыралася, расла і перакосілася на цэлую майстэрню і нават на ўвесь завод. Рупіла, няпрошана кратала сэрца нячыстасць акон, раскіданасць матэрыялу па праходах. Вуньдзе чамусьці свіціцца выбітая шыба, а на дварэ ён заўважаў не раз непрыбраныя кучы смецця. Нават не шчыльна прычыняюцца адна да адной форткі заводскіх варот... А аб сторажы і казаць не трэба... Каб гэта ды сапраўды выйшла так, што ён, Якаў Гузік, паладзе ў намеснікі...

Думкамі ды разважаннямі ў гэтым напрамку Якаў Гузік упёрся ў зацяжны свіст гудка... Напільнік займаздароў вываліўся з яго рук, адзенне неўпрыкмет ачулася на плячах.

Ён, дбайліва азіраючы па баках, пайшоў праўцом да дзвярэй. Мінаючы варштаты, абмацваў іх, падчышчаў; падняў з падлогі некалькі кавалачкаў дрэва і дроту. А стрэўшыся на дзядзінцы з майстрам стругальнага цэха, заўважыў:

—   У нас недастае гаспадарнасці. Майстар паківаў галавою і адказаў:

—   На гэта патрэбны адпаведны чалавек...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18