Гаспадар

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Для чаго былі сказаны майстрам стругальнага цэха гэткія словы? Ці не думаў ён прайсціся па Якаву Гузіку? А мо што-кольвечы всдаў і ён ужо аб пушчаных Яўсеем думках пра намесніцтва?

Якава Гузлка гэта цікавіла і займала. Займала чым далей, тым мацней. I ўдому, калі ён іірыйцюў з завода, ну проста не ішла яда ў горла... Усё вако.п.нас адышло на задні план. Маленькі столік у кутку цеснае каморкі прыняў выгляд чарцёжнага стала. Якаў Гузік, не адказваючы жонцы на запытанні, аблажыўся папераю і пільна штосьці на ёй крэмзаў. Крэмзаючы, вылічваў многа розных яічбаў. Задуменна меркаваў планы і, нецярпліва адрываючыся ад стала, тупаў два крокі наперад, два крокі назад па малюпаткай каморцы.

— Ты б павячэраў, а тады браўся б за гэту сваю работу,— нясмела намякала жонка. Яна мяльком закідала на Якавшы палеры ўзрокі і здзіўлена адвярталася назад: на паперы стаялі выведзеныя Яка вам замыславатыя малюнкі дамоў, бапітаў, дарог...

«У чым справа?» — здагадвалася кабета; яе доуга скрабла інтрыга адкрыць сакрэт сённяшніх мужавых паводзін. Жонка здагадвалася аб адным, што муж заняўся нечым сур'ёзным. I адзнанне гэтае сур'ёзнасці спыняла яе адрываць Якава ад яго думак... «А вось ён не пашкадуе паведаміць»,— падумала яна. I абмылялася: Якаў Гузік не меў падстаў весці з жонкаю гутарку аб сённяшняй размове з Яўсссм. Прызнацца, калі аднесціся да гэтага сур'ёзна, то нічога акрэсленага не выявілася. Быў адзін намёк. Але намёк трапіў у каразлівае месца. Чаму? Таіцца нечага: Якаў Гузік сапраўдны гаспадар ад галавы да ногцяў на ножных пальцах. Ён нарадзіўся для працы, для гаспадарання... Згодна яго думак, стары светрушыўся таму, што не ўсе працавалі, а з працы адных нажываліся другія. Новы ж свет акрэпне і ўзбагацее тады, калі кожны яго будаўнік будзе добрым гаспадаром. Дбайнасць у працы, шчырыя адносіны да людскога дабра, клопат за агульным, як за сваім,— вось штурхачы росквіту новага жыцця... Праўда, ён, Якаў Гузік, не мае сілы рэфарматараў і няздатны на вялікія замахі,— ну ж колькі ў яго хапае мажлівасці, ён дае жывы прыклад чулага гаспадара... Ёк згодзен, што Палікар Скрынка ёмка нацэліў у точку, калі назваў яго гаспадаром. Але таксама прыйшлося б Палікару Скрынку і яму падобным згадзіцца, калі б ды... Яўсеевы словы мои належны ВІ.ПІ1К... Згадзіцца перамяніць свае погляды на пытанне гасладаркі...

Кавалак жалеза, які выклікае жарты, занадта цвёрды. каб растаць у смеху...

Годзе смяяцца там, дзе патрзбна сур'ёзу... Якаў Гузік заўсёды дапамінаў аб гэтым... Мажліва, каб ён меў сілу і волю, у форткі заводскіх варот не пралез бы ніводзін кавалак жалеза... Прыклады былі — паходная слясарня. Цяжкім часам, а лічылася ўзорнай на фронце. Працоўная дысцыпліна стаяла на яць... Яму здавалася не раз, што развярніся майстэрня ў завод — справа б намнога палепшылася. Якаў Гузік трымаў бы струну нацягнута... Здавалася...

Але пайшлі іншыя часы, усё перакруцілася, змянілася, і ён стаў радавым рабочым...

Радавым, непрыкмстным. .

I ў той час унарта ўважлівым, старанным, цяглым...

Гаспадарнасць, гаспадарнасць...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18