Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

На добры лад, ён мог бы спрабануць на кіраўнічым месцы. Уся машынерыя яму вядома. і стругальнае, і кавальскае, і слясарскае, і нават сталярскае рамёслы яму не чужы. Найшоў бы сцежкі і да ладу з рабочымі... А калі б часамі і не патрапіў у чым — на другі раз паправіўся б... Падума-аць!

К адзінаццатай гадзіне Якаў Гузік узважыў свае сілы і здольнасці і вывсў, што яму пара ўзысці на вышэйшую ступеню.

Самому не вымагаць, а калі прапануюць — не ўхіляцца. Да чаго груслівасць і нявера ў свае сілы! Прэч, не ў наш век! Рабочаму не павінны быць страшнымі перашкоды на шляху яго пасування наперад. Ён не павінен супыняцца перад сумненнямі. Жыццё перадалсся яго кіраванню — трымай мацней лейцы ў руках...

—  Я заутра сумею даць Яўсею пацвярджальны адказ. Думаеце — рабеце. Пастараюся ўскладзеныя на мяне надзеі апраўдаць,— заключыў Якаў Гузік і згарнуў свае «чарцяжы».

I жонцы адкрыўся:

—   Прызнацца табе, Алена, мне сёння намякалі аб адміністрацыйным месцы. Прадзаўком Яўсей!

—   Я бо бачу, што ты гзтак захапіўся.

—   Цудная, трэба ж падумаць, пакуль даць адказ.

—   Дык ты, вядома, рашыў?

—   Рашыў, калі б на гэтым стала...

—   А то?..

—   Бывае ўсякае... Могуць і перадумаць...

—   Чаму так?

—   Здагадваюся... Ты думаеш, я адэін такі, я ко га можна... У нас, бачыш, болей за пяць соцень рабочых... Ёсць і вартнейшыя мяне... Чаму канешна, каб я?

—   А бо ты не сумеў бы з другіх? Хто вельмі цяперака навукі вялікія канчае. Ведама... А ты вось пятнаццаць гадоў на рамясле.

Якаў Гузік не хацеў перад жонкаю таіць: ён чуе ў сабе здольнасць на гаспадарскае месца. 1, праўду сказаць, мажліва, што падобных яму на іх заводзе не вельмі многа. Наўрад ці хто адмеціў у каго-кольвечы падобную яго дбайлівасць. Усяго, што нейкая скромнасць не дае яму высунуць сябе ў вачох адпаведных устаноў...

Іншы, на другога б!.. Выцягне язык — і, здаецца, яму мора па калені... А каб за справу ўзяцца — ломіцца, брудзіцца, тандэтуецца... А чым часам часта яго бярэ... Да прыкладу — Палікар Скрынка... «Гаспадар». Упік...

На добры лад — варта было б гэткіх Палікараў падвучыць справе гаспадарання. Гэта не ўкараціла б іх языкоў...

—  Ты заўсёды маўчыш, і цябе эаціраюць...— папікнула Якава Гузіка жонка.

Ён не адказаў нічога.

«У кожнага свой розум»,— падумаў пра сябе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18