Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Назаўтра Якаў Гузік нёс пры сабе на завод гатовае цвёрдае рашэнне — згадзіцца на прапазіцыю Яўсея. Меркаваў самому наведаць прадзаўкома t выказаць яго так выразна, каб не было жаднага сумнення. Каб не было адыходу ні назад, ні ўбок. Не павінен жа Яўсей таіць учарашнюю гутарку. Якая б то была таварыскасць! _ Але зазірнуўшы ў памяшканне заўкома, ён нікога там не застаў. Ён адлажыў на после... Прыйшло тое после — і Якаву Гузіку не ўдалося сгрэшда з Яўсеем таксама... Тады заставаўся час па рабоце — і гэты зманіў яму... Як незнарок, як прымха якая, Якаў Гузік не мог сысціся з прадзаўкомам не толькі назаўтра, a і на працягу цэлага тыдня.

Ад куль браліся тыя прычыны, хто строіў тыя перашкоды — іх была процьма... Ён дзівіўся. I нарэшце ў Якава Гузіка растала ўсякая вера, знікла ахвота, апаў настрой. Дома ён не ведаў, як і што адказаць на жончыны запытанні. Некалькі разоў бязверна адкладаў з адказам на заутра, а раз намякнуў на акрэслены тэрмін, на які быццам бы справу адлажылі. А ўжо к канцу тыдня, перад самым канцом работы, ён рашыў сазнацца жонцы, што ўсё было кламтвам. Ужо нават пальцы яго рук намерыліся злажыцца ў кулак, каб магчы ўзмоцніць пачуццё разувер'я, як Яўсей знянацку прыдушыў яго ў Якавіным нутры.

—  Нарэшце! — гукнуў ён на адгоне мо двух сажняў ад Якава Гузіка, калі той складаў начынне.— Вырашана! А колькі каштавала сілы... Ледзьве пераканалі... Прыходзілі з аддзелу і з раённага кзмітэта. Не хочам. Невялікая кучка крыкуноў... Што з яго за актывісты, крычаць... Ніколі слова людскага не пачуць... Зусім адарваўшыся ад палітычнага жыцця... 1 завошта яны на цябе? Палікар Скрынка. Самусь, Дзямян Рашка?.. Ты з імі меў што?

Якаў Гузік паціснуў плячыма.

—  Мажліва, таму, што я люблю работу, а яны пустую гутарку. А мажліва... Ці ж здагадаешся?

—J*.001" і я ніяк не магу здагадацца. Упрэцца, ведаеш, кагоры з іх і на ўсё горла раве: «Якава Гузіка — не варта». Але нарэшце большасць заўкома аказалася на нашым баку... А цяпер — у сё пойдзе без перашкод... Ты толькі не зважай на нічога, мала што. Ёсць яшчэ гармідарцы... Гэта наша б яда, ведаеш... Але я — не патураю на іх...

Запытаяі ў мяне пра кандидата, і я зразу на цябе. Думает, я не ведаю, хто і як адносіцца да справы?

Ужо гудок вяшчаў аб канцы работы і вакола рабочыя пакідалі завод, а яны — Якаў Гуэік з прадзаўкомам Яўсеем — рэзва абгаварвалі пытанне ўнутрызаводскага жыцця. Яўсей выкладаў шэраг дробных недахопаў: у справе пастаноўкі гаспадаркІ завода, у некаторай нядбаласці адміністрацыі да патрэб рабочых, у недасканаласці працоўнай дысцыпліны з боку асобных рабочых.

Якаў Гузік шчыра выказаў сваю падзяку таварышу прадзаўкома за яго рэкамендацыю і цешыўся схожасцю паглядаў на справу адраджэння гаснадаркі і прамысловасці краіны. Якаву Гузіку не верылася, каб у Яўсеі, невядомым для яго чалавеку, таіліся аднакавыя з яго, блізкія яму думкі. Гэта асаблівасць распаляла ў ім веру ў гатовую падтрымку яго на вызначанай працы. Ды наогул увесьфакг розных гутарак аб ім сведчыў аб тым, чаго ён І не чакаў. Увачавідкі расла яго вядомасць. Значыць, дарэмна ён раней думаў, штояго ніхто не ведае, ніхто не прыкмячае, апроч ліхамысных Палікараў... Жыццё — складаная рэч, у якім цяжка разабрацца. У адносінах да яго якраз гэта жыццёвая складанасць увабралася завабнаю пікантнасцю. Прасцей кажучы, жыццё яму, Якаву Гузіку, радавому слесару другога дзяржаўнага завода сельскагаспадарчых машын, наперакор усяму рэзва ўсміхнулася... Дык, калі так, чаму ж не адказаць жыццю тым жа настроем? Го! Ён валодае сіламі, ахвотаю і жаданнем да жыцця і да творчасці. Ён любіць гэту творчасць, шануе яе, адданы ёй. Чым большы яе размах — тым для Якава Гузіка цікавей. У гэтым паспеюць упэўніцца Яўсей, рабочыя, тыя, хто вызначае яго на адказную працу. Інакшым тонам гутарыцьмуць і палікары скрынкі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18