Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Якаў Гузік уверана сказаў:

—  Я рашыў паспрабаваць. На другі дзень, калі вы мне намякнупі, прыйшоў да заключэння — згадзіцца... Пасля ж, не сустракаючыся з вамі, крыху ўсумніўся... А зараз — добра... Мне думаецца, што я знайду ў сабе сілы досі...

Яны на ўвесь завод засталіся адны. Рабочыя выйшлі, усё маўчала. Толькі ўборшчык падмятаў падлогу. Ён раз-поразу азіраўся на іх, але не адважваўся перабіваць. Мала аб чым яны гутараць! Нарэшце не ўцерпеў: яму дораг час, і хто б сабе ні быў Яўсей ці Якаў Гузік, яны не павінны займаздароў выкрадаць яго, уборшчыка. час. Гэта варта даломніць — упадабае хто ці не. 1 стораж гукнуў:

—   Таварыш Яўсей, вы яшчэ доўга?..

—   Вядома, не,— адказаў ён і развітаўся з Якавам.

Той жа паспешна адзеўся і, лёгкі, бадзёры, як ніколі, пабег да дзвярэй. У выхадзе з іх ён не мінуў выявіць перад уборшчыкам сваю гаспадарнасць, заўважыўшы:

—  Ты не забудзь, Лукаш, праверыць замок.

Уборшчык усяго паспеў азірнуцца, як Якаў Гузік знік за варотамі завода. Аднак ён не застаўся без адказу.

—  Глядзічы, які руплівы! Што б было, каб гэта зрабіў яго гаспадаром! — кінуў Лукаш удагон Якаву Гузіку.

Якаў Гузік тупаў па дзядзінцы завода і пільна азіраў заводскі будынак, склады машын, агароджу, вартоўню. Колькі ўсюды недахопаў, недаглядаў, вынікаў нядбалых адносін да справы. Гэта ж усё яму цяперака давядзецца папраўляць. Ох, ды працы наперадзе! Праўда, ён, Якаў Гузік, не адзін. Ёсць загадчык, на якім болей адказнасці за прадпрыемства. але і ён ад гэтага не вольны. На-меснік загадчыка — немалое званне і немалая адказнасць. Ён не толыгі можа загадаць рабочаму, ён мае права зрабіць тую ці іншую заўвагу і загадчыку. А ў час, калі загадчык адсутнічае, намеснік — гаспадар. I цяпер вось Якаў Гузік у гэтым стане: загадчык паехаў у сталіцу, а ён выпаўняе яго абавязкі. Хто аб гэтым не ведае'.' Кожны чалавек, які мае дачыненне з заводам, у курсе справы... Якаў Гузік падмеціў, ваходзячы на заводскі дзядзінец, як спрыгна стораж Самусь устушў яму дарогу, выцягнуўшыся ў струнку. Толькі мігнупася рука да казырка шапкі... А хутка ён праканаецца аб адносінах да сябе з боку рабочых... Ці ж не цікава? Ого!

Якаў Гузік прайшоў па дзядзінцы завода, аперазаў яго абходам з надворнага боку і зазірнуў у сярэдзіну завода. Завод працаваў. Усе гуло, раўло, вярцелася. I вось, калі ён увайшоў у завод, яму здалося, што ў сугучнасць працоўнага голасу ўплёўся чулы подух задзіўлення, выказаны рабочымі. Каб пералажыў яго на словы — атрымалася б: «Ага-а, Якаў Гузі-ык!»

Поруч з гэтым да яго накіравалі сотні вачэй. 3-за калаўротаў, варштатаў, з-за рамянёў і слупоў несліся к яму цікавыя погляды. Ад іх нельга было не сумецца: бач, штодня будзе тое самае. I калі ен, Якаў Гузік, сумее сябе паставіць належным чынам — тады... Вось задача, над я кою трэба доўга думаць. Бо кожны пагляд — гэта выпрабоўнае мацанне... Сярод усіх іншых дзесьці хаваецца і пагляд Палікара Скрынкі, Дзямяна Рашкі і многіх ім падобных.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18