Гаспадар


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Якаву Гузіку не сцерпелася, каб не павярнуць вачэй да кавальскага цэха. 3 молатам у руках пазіраў на яго Палікар Скрынка. Што ён думае? Няхай што хоча думае, а ён з далікатнасці прывітаецца з ім, як і з усімі іншымі. Начальнічы чын не павінен дыктаваць адносінамі з таварышамі...

Якаў Гузік ціхаю хадою абышоў усе майстэрні завода, прывітаўся з рабочымі. Гаспадарскім вокам агледзеў варштаты, сталы, начынне, гатовыя рэчы. Амаль не з кожным рабочым памяняўся двума-трыма словамі. Ходзячы, падняў не на месцы пакінутыя напільнікі, малаткі, кавалачкі дроту, жалеза.

Нарэшце апынуўся ў кавальскім цэху. Падышоў да Палікара Скрынкі і запытаў яго аб ходзе працы ў гэтым цэху. Палікар Скрынка збянтэжыўся ад нечаканасці і не знайшоўся, што адказаць.

Але не паспеў Якаў Гузік зрабіць некалькі крокаў убок, як да яго дайшлі выразныя склады слова: «Гаспадар».

Якава Гузіка ўразіла, але ён не адвярнуўся. Толькі сам да сябе прамовіў:

— Калі, з аднаго боку, не трэба быць бюракратам, то, з другога — нельга весці працы без гаспадарскага аўтарытэта... Яго павінны адчуць тыя, хто не любіць працаваць...

Яшчэ, набліжыўшыся да выйсця з завода, дадаў:

—  За працаю мусіш быць загартаваным гаспадаром, а не вялым абібокам...

Аднак мулкаю гарошынкаю ў сэрцы націскала прыкрае пачуццё ад Палікаравых слоў. У вошта яны вырастуць далей? Ці не пярэйме іх адзін за другім увесь кавальскі цэх? А можа, яго словы разрастуцца ў цэлыя сказы? I тады?..

—  Ды што тады! — рашуча праказаў перад кантораю Якаў Гузік.— Думаючы аб гэтым, нічога не иагчымеш зрабіць... А я мушу рабіць, рабіць...

Цэлая плоима бягучых пытанняў з заводскага жыцця апанавала Якавіну голаў. Ён увайшоў у кантору, сеў за сталом і начаў абдумоўваць кожнае з іх. Рацыяналізацыя, рэжым эканоміі, паляпшэнне якасці вытворчасш' спляталіся ў адзін ланцуг і радзілі агромныя планы. Завод мігаў перад Якавам Гузікам фордаўскімі прадпрыемствамі. Бясконцаю стужкаю віўся канвеер аўтаматычны, выходзілі на двор шарэнгі трактараў, жняярак, малатарань. Лес каміноў вянчаў пяціпавярховыя гмахі будынкаў... Дзесьці далёка-далёка цягнулася палоса плённае творчае працы...

—  Ці можна ўвайсці? — перабіў яго знаёмы голас у прачыненыя незаўважна дзверы.

—  А... калі ласка,— адказаў Якаў Гузік і адхіліўся ад стала. Перад ім стаяў Яўсей.

—    Я перашкоджу? Толькі на хвіліну,— папярэдзіў ён Якава Гузіка і пры гэтых словах сеў каля стала

—    Сядайце,— падмацаваў Якаў Гузік Яўсеева права сесці.— Нічым не замінаеш... Я яшчэ толькі што асвойваюся з працаю. Толькі што аглядаў завод, знаёміўся з працэсам працы. Прызнацца, не зусім добра ішла дагэтуль справа... Многа-многа давядзецца палажыць энергіі, пакуль паставіць на нармальны шлях. Было шмат недагляду...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18